Сёньня міжнародны дзень свабоды прэсы.
На кожнай сустрэчы і званку — з Макронам, Мэркель, Лёвэнам і Рутэ, Дудам і Наўседам — Ціханоўская падымае пытаньне незалежных СМІ ў Беларусі. Менавіта нашыя мэдыі, журналісты і блогеры аднымі зь першых прынялі ўдар рэжыму. Многія плацяць за сваю сьмеласьць свабодай.
Мы памятаем і КОЖНЫ ДЗЕНЬ гаворым пра Барысевіч, Андрэеву, Чульцову, Лосіка, Аляксандрава, Слуцкую, Альшэўскага, Шарко, Слуцкага, Луцкіну, Івашына, Пачобута і іншых журналістаў і блогераў, якія знаходзяцца за кратамі.
Мы робім усё, каб беларускія мэдыі атрымалі неабходную падтрымку. Гэта трэнінгі, абсталяваньне, праграмнае забесьпячэньне, падтрымка працы рэдакцый.
Мы працягваем дабівацца падтрымкі для рэгіянальных СМІ і youtube-праектаў.
Таксама нагадваем пра падтрымку Белсату, Радыё Свабода, Эўрарадыё, Радыё Рацыя.
Адным з вынікаў паездкі Ціханоўскай у Нямеччыну стаў запуск беларускай рэдакцыі Deutsche Welle. Неўзабаве чакаем запуску беларускай службы “Голасу Амэрыкі”.