Міжнародныя сустрэчы Ціханоўскай на высокім узроўні трымаюць Беларусь на парадку дня, ствараюць ціск на рэжым і не даюць вярнуцца да business as usual.
Галоўнае, што Лукашэнка згубіў у жніўні - легітымнасьць. Унутраную і зьнешнюю. Народ выказаў яму недавер. А сьвет даў ясна зразумець: што не прызнае яго перамогу.
Унутраную легітымнасьць ён спрабуе узнавіць пры дапамозе гвалту, прэвэнтыўных арыштаў, расправаў на журналістамі і актывістамі. А вось на зьнешнім флянгу ён спрабуе прадэманстраваць, што ўсё стабілізавалася, пратэсты зьдзьмуліся, маўляў, размаўляйце са мной.
Замінае яму ў гэтым Ціханоўская. Сам факт сустрэчы замежнага лідэра з Ціханоўскай як прадстаўніцы беларускага народа - ужо палітычная дэманстрацыя. На бэджыку у канцылярыі Курца было напісана: "Ціханоўская, Рэспубліка Беларусь". Калі ты сустракаесься з "тэрарысткай" Ціханоўскай — пытаньняў ужо не ўзьнікае, на чыім ты баку.
Калі ёсьць палітычная воля — будзе і ўсё астатняе. Будуць і санкцыі, і падтрымка рабочым, рэпрэсаваным, журналістам. Будзе і "безвіз", будуць і міжнародныя суды над тымі хто зьверстваваў на Акрэсьціна.
Самае важнае, што нам з вамі варта усьвядоміць - нам ніхто нічога не павінны і замест нас ніхто крызіс у Беларусі ня вырашыць. Ва ўсіх краінаў ёсьць свае праблемы. Эканамічны крызіс, адсутнасьць вакцынаў, карупцыйныя скандалы... Цудам нам удаецца прабіцца з тэмай Беларусі. Таму што беларуская тэма — самая ясная і самая адназначная на міжнародным парадку дня, і аб'ядноўвае ўсіх, незалежна ад партыйнай прыналежнасьці і нацыянальнасьці.
Мы ж будуем кааліцію саюзьнікаў, акумулюем міжнародную салідарнасьць і палітычную падтрымку, каб узмацніць голас тых, хто ў Беларусі, а рэжыму зьвязаць рукі. А Ціханоўская — наш з вамі сьпікер, задача якога не даваць агню пагаснуць, зрабіць так, каб усе маглі як найхутчэй вярнуцца дадому — і тыя, хто ў турмах, і тыя, хто вымушана за мяжой.