Мы працягваем працаваць на палітычным узроўні, каб змякчыць абмежаванні, якія закранаюць беларусаў. На жаль, гэта няпроста. Праз дзеянні Лукашэнкі, на Беларусь глядзяць як на краіну-агрэсара. Нам з вамі даводзіцца змагацца з наступствамі яго злачыннай палітыкі, і кожны дзень даказваць, што беларусы ня роўна рэжым, і ня трэба класці нашу краіну ў адзін кошык з Расіяй.
Дыпламатычныя перамовы і палітычныя кантакты з партнёрамі, даюць магчымасць дэмакратычным сілам змякчыць некаторыя абмежаванні і палепшыць (ці хаця б захаваць) умовы для звычайных беларусаў. І ёсьць канкрэтныя выпадкі, дзе мы з вамі дабіліся посьпехаў:
📜Абмежаванні па візах і мабільнасці:
У верасні 2022 🇪🇺ЕС прыпыніў дамову аб спрошчаным візавым рэжыме з Расіяй, але дзякуючы намаганням дэмакратычных сіл, Беларусь была выключаная з гэтага абмежавання.
Таксама Фінляндыя, Эстонія, Латвія, Літва, Польшча і Чэхія забаранілі расіянам уезд праз знешнюю мяжу з мэтай турызму, аднак, у тым ліку нашай з вамі працы, беларусаў гэта абмежаванне не закранула.
У лютым 2024 быў прыняты надзвычай важны дакумент — EU Council Conclusions — які акрэслівае палітыку ЕС па Беларусі. У дакуменце ўтрымліваецца заклік падтрымліваць мабільнасць беларусаў, і ёсць рашэнне працягнуць дамову аб спрошчаным візавым рэжыме. Гэты дакумент дапамагае нам адбівацца ад новых банаў і абмежаванняў.
На жаль, сітуацыя з візамі хоць і застаецца складанай, але не крытычнай. Напрыклад, у гэтым годзе было выдадзены больш візаў беларусам, чым за аналагічны перыяд мінулага году. 🇮🇹Італія і 🇩🇪Германія — лідэры ў колькасці візаў. Таксама🇧🇬Баўгарыя і 🇷🇴Румынія пачала выдачу шэнгенскіх візаў у Менску. Захоўваюцца гуманітарныя калідоры.
🇱🇹Нам удалося змякчыць абмежаванні супраць беларусаў у Літве. Двойчы, у сакавіку 2023 года, а потым і ў снежні у Літве прапаноўвалі законапраекты аб прыпыненні выдачы віз і відаў на жыхарства беларусам, што б азначала поўны бан. Дзякуючы супольным намаганняў дэмакратычных сілаў і нашых саюзнікаў, абмежаванні не былі прынятыя (двойчы, у 2023 і 2024). Разам з тым, Літва падоўжыла тэрміны дзеяння ВНЖ з аднаго да трох гадоў.
З аўтамабілямі сітуацыя складаная. Як вы ведаеце, у ліпені 2024 пачалі дзейнічаць абмежаванні на ўвоз аўтамабіляў згодна з рашэннем ЕС. У выніку перамоваў, 🇵🇱Польшча, 🇱🇹Літва і 🇱🇻Латвія змякчылі гэтыя абмежаванні (у рознай ступені). Гэта неідэальнае, але кампраміснае рашэнне.
У чэрвені-ліпені 2024 на мяжы з Польшчай і Літвой пачалі дзейнічаць абмежаванні на ўвоз тавараў (вы памятаеце фоткі выкінутых прадуктаў). У выніку перамоваў абмежаванні былі часткова знятыя, дазволены ўвоз прадуктаў/тавараў "у межах здаровага сэнсу" і "для асабістага карыстання".
Банкаўскія абмежаванні для беларусаў — немагчыма вырашыць праз палітычныя кантакты. Як правіла, кожны банк прымае рашэнні самастойна. Пасля пачатку вайны абмежаванні асабліва закранулі тых, хто пражывае ў Літве і Польшчы. У Літве праблема часткова была вырашана, у Польшчы дзяржаўныя банкі (такія як PKO) абяцалі надалей працягваць абслугоўваць беларусаў.
ВНЖ і міжнародная абарона: Нягледзячы на антыміграцыйныя настроі ў шэрагу краінаў ЕС, гэта не перашкодзіла беларусам атрымліваць дазволы на жыхарства па спрошчанай схеме. Па дазволах на жыхарства беларусы займаюць другое месца ў ЕС пасля Украіны. Адна Польшча выдала больш за 308 тыс відаў на жыхарства беларусам толькі ў 2022 годзе. 98% запытаў беларусаў на міжнародную абарону у Польшчы былі задаволеныя.
Легалізацыя: пасля ўступлення ў сілу лукашэнкаўскага дэкрэту, гэта стала адной з найбольшых праблемаў не толькі для беларусаў, але і для замежных дзяржаваў. У такіх краінах, як Аўстрыя, Іспанія, Літва, Партугалія, Польшча, Славенія, Швецыя, Чэхія і Эстонія (з розным поспехам) беларусам пачалі выдаваць пашпарты замежніка ці дакументы для падарожжаў. На жаль, гэтыя пытанні даводзіцца вырашаць з кожнай краінай індывідуальна.
Таксама у студзені 2024 года Чэхія спрасціла патрабаванні для беларусаў па апастылю, а таксама дазволілі выдачу візаў і внж для пэўных катэгорыяў беларусаў.