23.11 (субота) запрашаю вас на пешую вандроўку "ШЭПТ СТАРЫХ ВАЛУНОЎ"!
Маршрут: па музеі валуноў. Адлегласьць: 1710 крокаў
Падчас гэтай экскурсіі мы наведаем адзін з самых незвычайных музеяў. Тут захоўваюцца 2134 валуны, прывезеныя з усёй краіны. Старажытныя і таямнічыя – кожны зь іх мае сваю гісторыю і лёс. Вас чакае аповед пра 5 ледавікоў і жывёльны сьвет тых часін. Мы пагаворым пра самыя вялікія беларускія валуны, знакамітыя Барысавы камяні, вы пабачыце былыя язычніцкія алтары, валуны-ахвярнікі, старадаўнія малюнкі, астранамічныя валуны і камяні-сьледавікі, пачуеце легенды пра валун Дзед і крыж Стэфана Баторыя, а яшчэ паблукаеце па ўнікальнай карце Беларусі.
Кошт – 20 руб. Аплата за тур наяўнымі на месцы. Грошы мець бяз рэшты.
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 23.11! Нас х чалавек. Прозьвішча і імя"
Сустракаемся ў 14.30. Працяг экскурсіі: 60-90 хвілін.
P.S. Гэтую, а таксама іншыя (42 аўтарскіх маршрута на выбар!) вандроўкі па Мінску можна замовіць для сябе, сяброў, родзічаў, калег і нават для гасьцей вашага вясельля! Мовы правядзеньня: беларуская, руская. Кошт – 250 руб. Таксама мае экскурсіі па Мінску можна падарыць – зьвяртайцеся па падарункавыя сертыфікаты!