Репост из: Арт Вандроўня
У нядзелю 4 кастрычніка запрашаем на экскурсію "Музей валуноў. Каменная гісторыя Менска" з гісторыкам і экскурсаводам, заснавальнікам Фэста Экскурсаводаў Паўлам Каралёвым.
Падчас гэтай вандроўкі Вы даведаецеся гісторыю стварэння самага незвычайнага сталічнага музея. Мала хто ведае, што там ажно 6 выставаў, а цэнтральнае значэнне займае карта Беларусі. Сцежкі - гэта рэкі. Ёсць горы, нізіны і вялізарная колькасць валуноў. Мы пабачым возера Нарач, Мінскае мора, павандруем па Дняпры і Прыпяці. Кожны наш крок будзе роўны 2 км. Мы здзейснім вандроўку ўсцяж праз усю Беларусь, не з'язджаючы са сталіцы.
Мы ўбачым знакаміты крыж Стэфана Баторыя, знакаміты валун Дзед і многае іншае. А бонусам экскурсіі стане расповед пра адзін з самых малавядомых куткоў горада - Уручча. Далучайцеся!
Экскурсія распачнецца ў 10.30. Запіс на вандроўку праз гэтую гугл-форму: https://docs.google.com/forms/d/1cXdjHtnF0SJ25DGO4RCUmtOaAiCKNolJlO8zmy-KI5U/