28 снежня 1927 г. у Вільні адбыўся нелегальны з’езд Таварыства беларускай школы.
Таварыства было створана ў ліпені 1921 года і стала адной з найбуйнейшых беларускіх грамадскіх арганізацый у міжваеннай Польшчы. Першапачаткова ТБШ была абсалютна лаяльнай структурай да ўладаў спачатку так званай Сярэдняй Літвы, а потым і Другой Рэчы Паспалітай.
Сярод тых, хто складаў ядро арганізацыі, былі і тыя, хто з сімпатыяй глядзеў на БССР і агітаваў не толькі за нацыянальную справялівасць, але і за сацыяльную. Таму з часам стаўленне польскіх уладаў да таварыства змянілася, і ў жніўні 1928 года дзейнасць ягонай галоўнай управы была забароненая.
Менавіта таму ў 1929 годзе і адбыўся нелегальны з’езд, дзе рэй вялі прасавецкія актывісты. У ліпені таго ж года забарона на дзейнасць польскімі ўладамі была знятая. Тым не менш у 1936 годзе дзейнасць таварыства была цалкам забаронена.
✈️ Паводле
@Budzmaby