Вечаровая велавандровачка да Рэйтанаў у Грушаўку
Час доўгіх вечароў працягваецца, таму зноў карыстаюся момантам і раблю невялічкую вячэрнюю велавандроўку куды-небудзь далей ад горада. Учора зноў пакаціў на Ляхавіччыну, на гэты раз з мэтай зазірнуць у Грушаўку, дзе знаходзіцца даволі вядомая сярод беларускіх вандроўнікаў і аматараў гісторыі кропка…