Репост из: Белсат
Галоўны рэдактар «Нашай гісторыі» Андрэй Дынько пасля 13 содняў на Акрэсціна апублікаваў пост, у якім падзяліўся думкамі:
«Па-першае, так, на Акрэсціна сапраўдная катавальня. Усё прадумана для абесчалавечвання чалавека. Але ўсё гэта можна вытрымаць; і фізічна, і маральна чалавек мабілізуецца ў такіх умовах. Так што – спакойна. Я пэўны, што маіх калег таксама не зламаюць і не надломяць.
Па-другое, мае калегі – сапраўдныя героі. Наша Ніва не пакінула пазіцый і выконвала свой прафесійны абавязак да канца.
Па-трэцяе, найбольшай нечаканасцю было, колькі людзей па той бок стараліся – яны то разумеюць, што там усё татальна праслухоўваецца і праглядаецца – стараліся жэстам, намёкам, паўзай прадэманстраваць часам салідарнасць, а часам – чалавечнасць. Гэта неацэнна».
Цяпер ён знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні. «Я гатовы ў любы момант ізноў апынуцца на тым свеце. Я і сябе, і калег разглядаў як заложнікаў», – напісаў Дынько.
Крыніца: Facebook