Репост из: Баста!
18 красавіка 1903 года нарадзіўся Платон Галавач - беларускі пісьменнік, адзін з арганізатараў камсамольскага руху ў Беларусі ды адзін з лідараў літаратурных аб'яднанняў «Маладняк».
Быў шчырым камуністам, але калі пачалі разгортвацца рэпрэсіі, на знак пратэсту падаў заяву аб выхадзе з партыі, якую не прынялі.
У турме НКУС (НКВД) лёс звёў Галавача з яшчэ адным рэпрэсаваным пісьменнікам Станіславам Шушкевічам (бацькам першага фактычнага кіраўніка незалежнай Беларусі). Перад судом Галавач пакінуў у камеры запіску: «Таварышы, даруйце, калі чым вінаваты перад вамі. Гісторыя яшчэ скажа праўду пра нас. Платон». Як многія актыўныя беларусы ў савецкай дзяржаве, Платон Галавач быў забіты саветамі ў крывавую ноч 29 кастрычніка 1937 г.