Telegram Беларусь


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Telegram


Першы беларускамоўны канал з навінамі Telegram.
Увага! Гэта неафіцыйны канал і мы не маем ніякіх адносін да адміністрацыі Telegram.
Актуальныя навіны месэнджара па-беларуску. Каналы, боты, стыкеры, бел. мова для Telegram і іншае.
Для сувязі: @isyoung

Связанные каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Telegram
Статистика
Фильтр публикаций


@rybalou – беларускі канал рыбакоў, які аб’ядноўвае рыбакоў Беларусі.

Навіны, жарты і разважння.

Запрашаем!


@tropinki – вандроўкі і цікавыя месцы Беларусі.

Трэба падпісацца, калі любіш Радзіму і жадаеш пабачыць яе ўсю!


Новы Час у Telegram:

навіны Беларусі і замежжа, палітычная аналітыка, гісторыя, культурнае жыццё.

Запрашаем падпісацца!

http://t.me/novychas


Вы майніце ці сачыце за навінамі крыпта? Першы беларускамоўны канал аб крыптавалюце.

Аналітыка, навіны і цікавыя гульні.

https://t.me/cryptobelarusik


Вядомы беларускі блогер NEXTA запрашае беларусаў у свой канал, які будзе асноўным месцам камунікацыі пасля YouTube.

Нагадаем, што раней на яго канале выйшла відэа з назвай “магчыма, апошняе”

https://t.me/nexta_media


Вітаем зноў вас у дайджэсце навін ад Telegram Беларусь. Новы фармат вам павінен спадабацца, бо тэксту меньш, а якасці больш.

1. На новай лініі метро ў Менску будзе на палову цішэй, чым на астатніх.

2. Беларускія чыноўнікі маюць магчымасць атрымаць “асаблівы” статус

3. Паглядзіце на першую ў гэтым годзе беларускую навальніцу. Вельмі прыгожа!

4. У школах з’явіцца яшчэ больш платных паслуг. Глядзіце, якімі яны могуць быць і ці не парушае гэта закон.

5. У Менску адмовіліся ствараць беларускамоўную групу ў дзіцячым садку

_____________________________

Вось такое надвор’е сёння ў Беларусі:

• Менск і Магілёў– +18°
• Брэст, Гродна і Гомель – +20°
• Віцебск – +15°

Курс валют:

$1 – 1р. 97к. 🔺
€1 – 2р. 42к. 🔺
100₽ – 3р. 35к. 🔻

Дзякуй, што застаецеся з намі! Усяго добрага.


Новы дайджэст, але ў гэты раз навін больш і яны больш цікавыя.

Навіны на 9 красавіка:

1. У Гародне быў зафіксаваны новы тэмпературны рэкорд

https://tinyurl.com/Hrodna-tlgrmby

2. Насці Ванеевай, якая навучыла Галкіна правільна казаць «Беларусь», арганізатары Дня Волі падарылі цымбалы

https://tinyurl.com/Cymbaly-tlgrmby

3. Ад сёння ў кватэрах пачнуць адключаць ацяпленне

https://tinyurl.com/aciaplennia-tlgrmby

4. Больш аб новых зменах у артыкуле “Аб СМІ”

https://tinyurl.com/Smi-tlgrmby

5. Як менчукі святкавалі Вялікдзень

https://tinyurl.com/vialikdzien-tlgrmby

______________________

Сёння ў Менску, Гомелю і Магілёве абяцаюць +17°
у Бярэсці і Гародні +21°
+14° у Віцебску

⬆️ $1 сёння каштуе 1р. 96к.
⬆️ €1 сёння каштуе 2р. 40к.
⬇️ 100₽ сёння каштуе 3р. 39к.


Ці падабаецца вам дайджэст вышэй?

Так, падабаецца, навін хопіць і яны таксама якасныя – 4
👍👍👍👍👍👍👍 50%

Навін ня хопіць і яны ня вельмі – 3
👍👍👍👍👍 38%

Навін хопіць, але трэба больш тэрміновыя навіны – 1
👍👍 13%

👥 8 people voted so far.


Вітаем!

Сёння мы ўвесь дзень збіралі навіны для вас і першы дайджэст ужо перад вамі!

1. У Менску кожны пяты мост мае патрэбу ў капрамонце, некаторыя – у тэрміновым

https://tinyurl.com/tlgrmby-mosty

2. У Беларусі сёння абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Будзьце ўважлівымі!

https://tinyurl.com/tlgrmby-nadvorie

3. Кліп «Despacito» паглядзелі больш за пяць мільярдаў разоў. Гэта новы рэкорд Youtube

https://tinyurl.com/tlgrmby-de-dziakuj

Іншае:

Зараз у Менску +9
1 USD – 1 р. 90 к.
1 EUR – 2 р. 40 к.


Ці трэба кожны дзень рабіць дайджэст актуальных навін?
anonymous poll

Так, цікавая ідэя – 13
👍👍👍👍👍👍👍 87%

Не, не трэба – 2
👍 13%

👥 15 people voted so far.


Добрага панядзелаку и працоўнага тыдню!


Вось такія выбары!

@vybary – канал аб выбарах у Беларусі, скрыншоты і цікавасьці.

@studentsbel – чат беларускіх студэнтаў, дзе можна першымі знайсьці інфармацыю аб правапарушэннях супраць студэнтаў












Сёння на мяне падпісаўся адзін цікавы профіль у Instagram і я палічыў, што вам будзе таксама ён цікавы.

https://www.instagram.com/Belfact – факты аб Беларусі ў лічбах і малюнках


Першыя літаратурныя стыкеры беларускага Telegram

Кампанія “Чытаем беларускую” выпусціла серыю з 12 стыкераў для Telegram па матывах рамана Marginalis Кірыла Стаселька.

Кожны стыкер адсылае да кнігі, але мэсэджы маюць універсальны характар, таму іх можа скарыстаць кожны.

Спампаваць стыкерпак можна па спасылцы: https://t.me/addstickers/Marginalis


Сёння Challegram для Android змяніў сваю назву на Telegram X.

Нагадваем, што раней таксама Telegram X для iOS стаў афіцыйным-альтэрнатыўным кліентам мэсэнджара.

Telegram X для Android выглядае вельмі прыемна.

Атрымаць: https://play.google.com/store/apps/details?id=org.thunderdog.challegram&hl=ru

Показано 20 последних публикаций.

98

подписчиков
Статистика канала