Вось калі я чытаю пра выступ Ціханоўскай, пра тое, што ён "шчыры і моцны і без слабінак", а пасля я гляджу гэты выступ, то разумею, што і са слабінкамі, і з інтанацыямі, каторымі размаўляюць выхавацельніцы ў дзіцячым садку.
І калі выступ глядзець з халоднай галавой, то ёсць да чаго пры жаданні прыдрацца.
Але калі падумаць, што вось гэтая жанчына вечарам застаецца зусім адна, калі падумаць пра ўсе трывогі і страхі, якія напаўняюць яе пакой, пра яе стому, пра жаданне убачыць сваіх любімых і каханых людзей, пра разумеенне, што ты адна, нягледзячы на штабы і натоўпы заўзятараў; пра тое, што з ёй можа здарыцца і што з яе жыццём ужо зрабілі, - калі падумаць пра гэта, а пасля зразумець, што яна, пасля ўсяго перажытага і яшчэ не перажытага прыйшла ў гэтую вось прыватызаваную студыю з прыватызаванымі людзьмі, што яна звяртаецца да мільёнаў, якіх не ведае, у якіх не ўпэўнена, але якія рэальна могуць усё памяняць, калі знойдуць у сабе крыху болей сілы, чым ім адпушчана - то разумееш, што а чаму б і не стварыць сабе куміра, чорт пабяры.