Ахаха. Іду на працу. Камаровачка. Шаурменныя.
Дзевачка-прадавачка (такая кругленькая і беленькая, як мае быць) паставіла блютус калоначку на вуліцу і падрубілася да яе з мабілкі. Яўна хацела музыку трансліраваць, але задумалася і палезла ў інтэрнецік.
А ў інтэрнеціку яе яўна зацікавіў падкасцік пра фальсіфікацыю выбараў. І вось іду я і чую, як у нас выбары фальсіфікуюцца.
Гляджу на дзевачку і з ухваленнем усімхаюся. і тут у мяне тэлефон званіць. падымаю слухаўку, не перастаючы усімхацца. Дзевачкіны вочы акругляюцца, яна прыслухоўваецца да сваёй калоначкі, разумее, што "папалілася". глядзіць на мяне (які упарта лыбіцца і нешта кажа ў слухаўку) і сутаргава ўрубае на поўную моцнасць нейкую мусульманскую шаурма-папсу.
Я паўзу ў офіс, складзены ад смеху ўтрое, як выбарны бюлетэнь.
Карацей, ведайце.
Гнеў народны пусціў карані ў камароўскіх шаурменных.
А гэта значыць, што рэжыму - халас.
Жыве Беларусь, іншалла!