Генадзь наш Баляславыч Давыдзька сказаў, што ў інтэрнет трэба пускаць толькі па адбітках пальцаў. Але што гэта - ягонае меркаванне і ён гатовы спрачацца. У мяне таксама ёсць меркаванне, і яно бясспрэчнае.
Ёсць два мае любімыя тыпы цывілізацыйнай адсталасці. Першы - гэта культ груза і другі - культ пакета.
Культ груза, ён жа культ карга, - гэта калі папуасікі з гаўна і палак робяць амерыканскую авіябазу і чакаюць нябёсных нішцякоў.
Такі тып адсталасці - небезнадзейны. Збольшага таму, што ён вынікае з памылковай упэўненасці ў тым, што прынцып атрымання выгодаў зразумелы. Чалавеку, які імкнецца зразумець - можна растлумачыць памылку.
Культ пакета - гэта адсталасць безнадзейная. Гэта культ пакланення прадмету без жадання яго зразумець.
Калі вы бачылі пульты ад тэлека, абгорнутыя кляёнкай - вы бачылі культ пакета.
Схапіць нешта бліскучае і прыгожае і пастарацца абгарнуць яго максімальна смярдзючым пакетам ад малака і не для таго хаця б, каб там у пакеце адбылося нешта прыкольнае - а проста так. Бо прыгожае трэба абавязкова засраць і накласці на яго ўласны адбітак.
Каб ведаць, што яно цяпер не проста прыгожае, а што яно прыгожае ў тваім пакеце. Ляжыць, заматанае скотчам і ніхто акрамя цябе не ведае, як яно выглядае.
Я бы параіў нашаму герою зганяць за народныя грошы ў Новую Гвінею, каб разам з папуасамі памахаць палкай на трысняговай "узлётнай паласе", пакінуць галасавое паведамленне ў какосавы арэх і, такім чынам, крышачку, хаця бы крышчку цывілізавацца