Калі я чытаю, што былы (?) памочнік Канапацкай, Дзяніс Ціханенка, шляхам нейкіх эпічных намаганняў развёў сваіх фрэндоў у чаціку на 500 рубасаў, я хачу, ведаеце, выць у голас.
Выць пра тое, што мы такімі тэмпамі не пераможам ніколі.
Як вы збіраецеся перамагаць гэтую шматгаловую гідру з яе капіталамі, чорнымі схемамі, паборамі і адмывам бабла, калі самі не можаце спіздзіць хаця б які-небудзь няшчасны штукар зелені?
Нават гігін, я чытаў, замахнуўся на 15 штук.
А гігін - гэта ўжо пенсіянер ад гэтага ўсяго і ягонае месца ў харчовым ланцугу - выкалачваць косны мозг і капаць жука.
Я бачыў як рэспектабельныя людзі пілілі каля 70- тысяч. Я плакаў ад адчування іх велічы, калі назіраў, як яны ствараюць "даследчыцкія групы" са студэнтаў, каб абгрунтаваць "драматургію" абаслютна нікому не патрэбнага праекта.
Яны сустракаліся па сто разоў на тыдзень і я трымцеў, разумеючы, колькі элегантнасці ў пратакольных рухах.
Кожнае іх слова зачароўвала сваёй ідэальнай бессэнсоўнасцю, а разам гэта ўсё нараджала круглы, прыгожы, бліскучы і вельмі матэрыяльны прыбытак.
А яшчэ гэтыя людзі умелі хлусіць - як дыхаць. Такому майстэрству нельга навучыцца, будучы памочнікам дэпутата. Тут трэба пачынаць са школы. З сям'і!
Так выглядаюць, калі не геніі, то вельмі стараныя і адораныя людзі.
500 рублёў...
Як вы збіраецеся перамагаць гідру (прасціця) якая смокча грамадскую кроў (ізініця) наўпрост з артэрыі, калі самі сядзіце са шкляной трубачкай і жмякаеце анімічны народны пальчык?
Так, гэта, натуральна, лепей, чым Шушкевіч з няшчаснай скрыняй цвікоў, якую ён да таго ж і не краў.
За 500 рубасаў можна купіць гэтых цвікоў...ну... пару цэйнтнераў.
Але, слухайце, час не стаіць на месцы.
Вашы таварышы, якія ўладкаваліся ў дзяржструктуры столькі піздзяць нават у фазе глыбокага сна.
А вы...
Падываеце маю веру ў перамогу.
Жыве Беларусь, канечне, але жыве без аганька. Сціплавата, як па мне.