Думаю, эмігрыраваць з Беларусі. Трэба знайсці краіну паспакойней. Не магу гэта трываць. Спачатку у нас гарэў сабор. Толькі патушылі, толькі неяк змірыліся са стратамі, толькі сабралі худа-бедна мільярд, - выбары пачаліся. Ну, другі тур. У першым мы не дасягнулі грамадскай згоды, вось цяпер пайшлі на другі. Зяленскі ці Парашэнка - дылема не з лёгкіх.
І зноў жа - усе мы знерваваныя. Як струны нервы. У чые рукі перадаць будучае краіны?
Ледзь не пабіўся з суседам, жонка падае на развод. Дзеці плачуць, а што рабіць? Гэта мая грамадзянская адказнасць.
А бежанцы? А прыезджыя? Касцёлы і мячэці разлятаюцца на кавалкі. Кроў і галеча. А Макрон наш нічога не робіць.
толькі і хапае сіл у яго - што рабіць казу Трампу. А ў Трампа і так рукі дрыжаць. І я яго разумею. Не сёння заўтра эмпічмент, а ён так і не пабудаваў сцену ад мексаў, якую асабіста нам пабяцаў.
Бач, эці яму грошай не даюць, ну так свае б заклаў - на нашых жа гарбах мільярды навараваны.
Ну і этат, Рыгорыч нешта там з целека вяшчаў, звяртаўся да народа. Ці то ў Расію ён ідзе, ці не ідзе - не ведаю. На гэта ўжо ніякіх сіл не засталося.