Бацькам на заўвагу. Калі вы хочаце вырасціць са свайго дзіцёныша буйнога актора, зорку сусветнай велічыні - прывівайце яму нянавісць да беларускай мовы. І не трэба яму гэтых усялякіх там драмкружкоў. Хай ён працуе ў якім-небудзь кіёску і прадае ўсялякую гаўніну. Шкарпэткі там, цыгарэты. А яшчэ лепей якія-небудзь бланкі тыпу для "заполненія налоговой деклараціі по упрощенной системе"
Паверце, прыйдзе час і гэтыя два чыннікі абудзяць у ім акторскі талент.
Аднойчы да яго падыйдзе беларускамоўны і папросіць "бланк спрошчанай падатковай дэкларацыі". І вось тады ваш сынуля ці дочанька адчуюць: момант прыйшоў.
Дзяцятка ўскіне вочы на кліента. Левы край ніжняй губы памкнецца да ключыцы. Ніжняя сківіца выцягнецца крыху наперад, апіша акружнасць і стане на месца. Галава нахіліцца ў бок. Вочы расшырацца.
Грудзі ўздымуцца, набіраючы паветра. Рукі зажывуць сваім жыццём, хаатычна перабіраючы і камечачы старонкі свежай "беларусь сегодня" з вялікім каляровым здымкам курапатскага "суботніка".
Паветра са свістам пакіне лёгкія і на выдыху дзіцятка разрэжа крыштальную цішу словам "что?"
І ў чэтым "что?" будуць боль, стома, нянавісь, адчай і безнадзейнасць.
Будуць здадзеныя рубяжы, будзе сталін і мара пра краявід бясконцай шэрай сцяны, уздоўж якой стаяць у сваіх вышыванках прадстаўнікі пятай калоны, прыдуманыя палякамі ў 1991-м годзе.
Паверце, такому мастацтву пантамімы не навучаць ні ў воднай тэатральнай трупе.
Праўда, далей магія скончыцца.
Дзіцёнку скажць: бланк. мне. дайце.
І дзіцёнак дасць бланк. І беларускамоўны сыйдзе, а дзіцёнак застанецца.
Ён разгладзіць скамечаную "беларусь сегодня".
Патэлефануе маме.
Скажа: "мама, я хочу в россію. во мхат".
Але мама 24 гадзіны без сна выконвала новы дэкрэт і не выканала.
Таму мама ціхім голасам, поўным стомы і любові пашле дзіцёнка нахуй.
Бо гэта ўсё немагчыма.
І расія, і мхат і дэкрэт.