Стась Карпаў

@telekarp Нравится 0
Это ваш канал? Подтвердите владение для дополнительных возможностей

Per zhopa ad astra!
Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Блоги


Гео канала
Беларусь
Язык канала
Белорусский
Категория
Блоги
Добавлен в индекс
29.09.2017 02:52
реклама
Беларуский Телеграм
Каналы, группы, боты и стикерпаки Беларуси.
Telegram Analytics
Подписывайся, чтобы быть в курсе новостей сервиса TGStat.
TGStat Bot
Бот для получения статистики каналов не выходя из Telegram
371
подписчиков
~588
охват 1 публикации
~100
дневной охват
~29
постов / месяц
158.5%
ERR %
1.8
индекс цитирования
Репосты и упоминания канала
12 упоминаний канала
0 упоминаний публикаций
50 репостов
Мониторинг BY
Мониторинг BY
Паца-Ваца
Паца-Ваца
Паца-Ваца
Harmidar
Паца-Ваца
Паца-Ваца
Паца-Ваца
Паца-Ваца
Harmidar
Паца-Ваца
Паца-Ваца
Паца-Ваца
Думаць Беларусь
Паца-Ваца
Паца-Ваца
Паца-Ваца
Паца-Ваца
Паца-Ваца
Паца-Ваца
Паца-Ваца
Паца-Ваца
Паца-Ваца
Паца-Ваца
Паца-Ваца
Паца-Ваца
Паца-Ваца
Паца-Ваца
Паца-Ваца
Паца-Ваца
Паца-Ваца
Паца-Ваца
Паца-Ваца
Абарона Курапатаў
ekanomika
ekanomika
Беларусізацыя
Белліт
Беларускі піонэр
Беларуский Телеграм
1863x
Каналы, которые цитирует @telekarp
Метановости
1863x
1863x
Последние публикации
Удалённые
С упоминаниями
Репосты
паглядзеўшы чарговую апытанку на вуліцах, альбо проста назіраючы за беларусамі у жывой прыродзе, я разумею, што як грамадзяне беларусы падобныя да шампіньёнаў.
Растуць на гаўне, каштуюць рубель за кіло і з'яўлюцца грыбамі толькі таму, што так называюцца.
Без смаку, без паху, без сэнсу.
Па-шчырасці, было б справядліва, калі б беларусаў зноў захапіла расія і яны б яшчэ на дзвесце гадоў апынуліся ў самай блявотнай, безнадзейнай гаўніне. Пасярод галечы і бяспраўнасці.
Але нават калі гэта здарыцца прама заўтра - яны не зразумеюць, у чым іх віна, што яны зрабілі не так і наогул што такога кепскага ў іх стане.
Беларусы упэўнены, што выкананне базавых працэдур рана ці позна забяспечыць ім дабрабыт. Інакш кажучы, беларусы упэўненыя, што калі будуць з усіх сіл працаваць 8 гадзін, сраць кожную раніцу, рэгулярна ябсціся і жэрці тры разы на дзень - то яны стануць еўропай. Ну, у сэнсе бабак і шмотак. Але без підараў і чорных, ага.

І вось я бачу, як яны жаруць, ябуцца, працуюць і ходзяць у сарцір. І больш, бляць, нічым яны цікавіцца не хочуць. А калі адкрываюць рот, то туды адразу хочацца пакласці кавалак кравяной каўбасы.
Я іх (калі шчыра) ненавіджу ў нейкім сэнсе, беларусаў гэтых.
І спадзяюся толькі на тое, што, паколькі ў свеце няма справядлівасці - з імі (то бок з намі) не здарыцца тое, што яны заслужылі.
Читать полностью
Не было у Шуневіча падстаў "ізвіняться у цыганов", а цыган усё прыняў блізка да сэрца)
Лукашэначка сказаў Шуневічу, што "нам не трэба канцлагераў, бо тут не Сірыя і не Ірак".
Шуневіч сышоў у адстаўку, сказаўшы што у яго "позірк замыліўся".
Чувак паходу быў упэўнены, што Сірыя.
А я-та думаў, што з ім, бляць, не так.
Мяне часта называюць то нацыстам то фашыстам, то антысемітам. Ну, за "непаліткарэктнасць". Гэта ўсё, скажу вам шчыра, хуйня. Я, сука, страшна паліткарэктны. Я паліткарэктны, але не гуманістычна ёбнуты.
Вось чытаю я пра масавы хапун цыганаў на Магілёўшчыне у сувязі з забойствам ДАІшніка. І я разумею, што у свеце ёсць дзве скрайнасці. Умоўна - брытанская, дзе ўлады зрасходвалі б пару тысяч даішнікаў, перш чым адважыліся б назваць цыганаў магчымымі падазраваемымі ў забойстве.
А ёсць скрайнасць савецкая. Постсавецкая. Калі людзі, звыклыя да дэпартацыяў цэлых народаў дазваляюць сабе арыштаваць палову вёскі па этнічнай прыкмеце, бо падазраюць у забойстве - цыгана.
І першае і другое - два бакі аднаго і таго ж расізма.
Нармальнасць - гэта навучыцца успрымаць колер скуры падазраваемага проста як адну з прыкметаў. І навучыцца аднолькава абільна пляваць як на "рацыянальныя" прапановы ладзіць этнічныя арышты, так і на лямант харошых людзей, якія лічаць, што арыштоўваць нябелых - гэта "фашызм, нацызм і наогул гітлер".
Нерасізм - гэта калі табе похуй на колер скуры з аднаго боку, але калі на пакуты тых, хто любіць і шкадуе чалавека толькі за колер скуры - таксама похуй.
Читать полностью
дзяўчынка з новай зеландыі напісала ліст свайму прэм'ер міністру. Ну там пра драконаў і тэлекінез. А прэм'ер ёй адказала. Пра драконаў!
Думаю, якое шчасце, што нашы дзеці не напішуць Лукашэнку ці Макею ліст пра даследванне драконаў.
Нават калі тых прымусяць скласці адказ, думаю, Макей бы напісаў нешта тыпу:
- Мы плотно работаем...в сотруднічестве с нашімі россійскімі партнерамі...над..над ізученіем проблемы драконов. В данный момент нет достоверных сведеній о драконах. В случае обнаруженія драконов мы, конечно...с нашімі россійскімі партнерамі...будем предоставлять інформацію о драконах...населенію...гражданам республікі Беларусь і...і нашім россійскім партнерам, с которымі нам очень комфортно работать.
Лукаэшнка бы, думаю, напісаў такое:
Драконы - эта какая-то ерунда. Билетрысціка. Нет нічэво зазорнава, канешна, в том, што бы любіць драконав, но паслушайце. Неужэлі жэ на нашэй земле дзецям большэ нечэм заняцца? Я помню я, маленькім, пацанёнком ешчо... тожэ бегал. Па лесам, на рэчку. З хлопцамі. І мы віделі дракона. Двух драконов ілі трох. І нет в ніх совершэнно нічэво інцерэснава. Стаят, тваву жуют капытам б'ют і хвастом машут. Усе у мухах, абосраныя. Асвенцім.
І я тады пацанам сказаў: начорта вам эці драконы? А я ж у іх самы глаўны был, так адзін сарванец дажэ палку ў нево кінуў. Патамушта понял, што нет там нічэво інцэрэснава.
Другое дзела, што многіе іхніе косці тут ішчут. Драконии. Как эці на курапатах, абколатыя.
Так вот не нада варашыць косці. Еслі есць в земле дракон, пусць там і асатаёцца. Не нада варашыць прошлае. Паставілі крэст, аградку. Гасударства паможэт с мемарэалам. Не нада самадзеяцельнасци. Занімайцесь сваімі деламі. А то стаят языком ляпают. Драконы, драконы. Я ешчо папрашу разабрацца, где работают радітелі рэбёнка, штобы там навелі спраўкі. Пачэму рэбёнак не учыцца, а драконав ішчэт. Севодня дракон, заўтра будзе з дашкевічамі там трапкамі сваімі махаць. Разабрацца у сем'е. І выгавар радзіцелям. Эта жэ і маі деці, панімаеце? Маі!
Вмест драконав дайце ім піаніна. Ілі фільм. Ілі вон чэрвякоў пусць ізучают. Гдзе-та пол года, как я слышал.
Читать полностью
У нас на камаровачцы, дарэчы, ёсць барбершоп. Да-да, не шаурмамі адзінымі.
Прыйшоў я, а там - туркі. Адны туркі. Розныя туркі. Маленькія, высокія, тоўстыя, тонкія. Вясёлыя такія. Ужык-ужык. Бегаюць, стрыгуць.
І я глядзеў на іх і думаў: бедныя туркі. іх жа тут так мала. як яны жывуць у нашых балотах? Ім жа напэўна няма з кім пагаварыць па-турэцку. Акрамя свайго барбершопа.
Вось.
Але мяне дружбан запісаў не да турка а да Андрэя. Бо туркі ўсё зробяць прыгожа - сказаў сябра, але памоеш башку і прыгажосць страціцца незваротна, бо яна (прыгажосць) як пясчаны домік. Робіцца майстрам каб схапіць імгненне, а не каб было на стагоддзі.
Ну вось.
Сяджу я, размаўляю з Андрэем. Андрэй з Косава. Любіць Горадню, не любіць Мінск. Ведае за Касцюшку і за Каліноўскага. і нават за Піліпа Пестрака, пра якога я дык нічога не ведаў.
І гаворым мы сабе, а побач з намі сядзіць турак са швабрай. У іх наогул адзін чалавек, паходу, - адзін інструмент.
Першы турак з фенам, другі з нажніцамі, трэці з ручніком, чацьверты з навінамі, пяты - з шаурмой.
А наш - са швабрай. Раз махне, два махне - паўгадзіны адпачывае.
Сядзіць і пільна-пільна мяне слухае. Напэўна таму, што нічога не разумее.
Паглядзіць на Андрэя - резумее: нейкае Косава (якое, напэўна је Србија), пасля на мяне глядзіць і....не. то бок, вось тут разумее, а тут - не разумее.
Выйшаў я, халодны ветрык галаву маю праветрыў, дожджык асцюдзіў і я падумаў: турак, напэўна, таксама мяне шкадаваў. Ён думаў:
бедны беларус. Няма яму дзе пагаварыць па-беларуску, акрамя нашага барбершопа...
Читать полностью
Аналітыка Лукашэнкі там, ці Пуціна заўсёды чамусці спрабуе тлумачыць іх рацыянальна. Але мне падаецца, што каб іх зразумець, ёсць сэнс не быць навукоўцамі, спрабуючы зразумець задачы і кантэкст, а быць крыху літаратарамі, каб проста зразумець людзей.
Расія апынулася там, дзе яна ёсць і Беларусь апынулася там, дзе яна ёсць НЕ ТАМУ, што гэта было прадыктавана задачамі і рацыянальнасцю.
Месца Расіі і месца Беларусі было прадыктавана асаблівасцямі псіхікі Пуціна і Лукашэнкі.
А раз увесь шлях быў ірацыянальным і вытлумачаны асаблівасцямі псіхікі лідараў, то, напэўна, ёсць сэнс не рабіць прагнозы "ад сёння на заўтра" , сыходзячы з логікі, а будаваць мадэль, сыходзячы з псіхатыпа.
У аўтарытарнай дзяржавы няма інерцыі інстытутаў і нейкай рацыянальнасці.
За тое яна умее ненавідзець, крыўдзіцца, зайздросціць, зларадстваваць (чаго не умее дэмакратычная).
У ідэале яна нават умее любіць і спачуваць. Але толькі калі гэта умее аўтарытарны лідар.
Таму ў нашым выпадку толькі ненавідзець, зларадстваваць, крыўдаваць і зайздросціць.
Читать полностью
былы міністр МЗС Літвы Аўдронюс Ажубаліс, які супраць таго, каб на месцы пахавання Каліноўскага быў надпіс і па-беларуску мне нагадвае дзіцячы анекдот пра ліліпуціка, які ўзлез на веліканшу каб патрахацца, але замест гэтага скакаў на ёй і крычаў "няўжо гэта ўсё маё?!".
Вам дасталася шмат чужога, дарагі Аўдронюс, - сказаў бы я яму, калі б ён мяне пачуў.
Зрэшты, будаваць сваю нацыянальную міфалогію на гістарычных несправядлівасцях - гэта нармальна. Усе так робяць і мы б так рабілі, калі б не вільготнавокі Марзалюк з патронам і кампаніяй.
І наогул, усе мы крыху жывёлы. Усе мы любім метафарычна пісяць на памежныя слупы, і гістарычныя вехі, памячаючы тэрыторыю сваіх прайдаў у прасторы і часе.
Але мы не толькі жывёлы: пісяць на надмагільныя пліты, дарагі Аўдронюс, не прынята сярод людзей.
Читать полностью
Смешная штука. Вось на НН пішуць, што новае ток-шоу Марзалюка будзе здымацца ў партрэтнай залі Мірскага замка.
Мяне заўсёды здзіўляў гэты пралетарскі дуалізм.
З аднаго боку, пралетарый хоча ўсё закатаць у асфальт, павырываць крыжы, напісяць на старажытную ляпніну і зафарбаваць яе лідскай фарбай.
Але ў сваю хатку прэ пінскдрэваўскую канапку ў "гатычным" стылі.
У горадзе ён будуе сельпо і блявотныя каробачкі, а ў сваім рабочым кабінеціку выдрачвае вярсаль з пенапласта і пазалоты.
Сціплы хюге і фэншуй - "усім гаўна і крыху асабістай лампавай рэспектабельнасці"
Читать полностью
Да Пазняка ў мяне стаўленне заўжды было складаным. Ён не утрымаў, страціў, памыліўся, з'ехаў, адарваўся. Далей кляйміў, абвінавачваў, выкрываў. Пасля застрашаў, заклікаў, загадваў і ніколі самі не вяртаўся, не выходзіў, не паўставаў.
Калі б ён не з'ехаў, калі б ён стаў прэзідэнтам, - я не упэўнены, што мне б падабалася жыць у краіне ягонай мары.
Але у яго бясспрэчна ёсць густ і таму я б яго прынамсі мог зразумець.
Думаю, я бы мог быць з ім ярасна нязгодны, але мне не было б за яго сорамна.
Я так думаю.
А яшчэ я ведаю, што ён - не садыст. Не закамплексаваны садыст, чыя галава напоўненая кашай з крыўдаў, страхаў, нянавісці і бясконцага жаху ад немагчымасці зразумець людзей і свет у цэлым.
Выбраць не садыста, выбраць чалавека, які умее адрозніваць добрае ад кепскага, прыгожае ад непрыгожага і не марыць з дзяцінства толькі пра тое, каб зжэрці ўсё марозіва на раёне.
Чым не мара для беларуса 21-га стагоддзя.
Читать полностью
Когда собака яйца лижет в поиске новеллы, беларускоязычному блогеру всегда можно взять и накатать пост по-русски. Но!
Как бытие определяет сознание, так и язык определяет тему. И форму.
Это по-беларуски можна писать о чем угодно. И теми словами, которыми хочется.
А по-русски - не. По-русски во-первых диктатура не клеймится. Страна не спасается. Слеза мутнеет.
Вот хочу написать: живёт беларусь или там сделай свободной, сделай счастливой страну нашу и наш народ - и вы видите как ужасно выходит?
Еще раз.
Давайте я попробую с другого конца зайти.
Наш народ, наша тысячелетняя история знала диктаторов и страшнее. Поэтому рано или поздно мы, носители беларуской культуры, займём своей место в числе...ох... Ужас, ну.

Зато, смотрите:
Давеча из подъезда вышел, на крылечко сел. Гляжу, сосед следом за мной объявился. Рядышком стал, тапочком машет, попироску раскуривает. Я ему: привет, сосед.
А он лишь солнышку щурится.

Как вам? Закрепляем успех.

А я соседу: экий вы, батенька, эстет, однако!

А?! Чувствуете, как поперло?
Или вот.

Если русь, если святая наша держава, превозмогая кровь и разруху не воспрянет, если она разрывая кандалы, ярмо, вековое унижение западных холуёв и местных подхолуйников не встанет гордо вскинув русую голову - то значит всё зря. значит жизнь зря. значит нет смысла и не нужно открывать глаза. сон. только сон, только забвение.

Вот так.
Только это пишется.

Короче, я что хочу сказать, русскоязычные беларуские националисты. Вы настоящие герои, чё уж.

Я в душе не ебу как у вас получается писать и переживать за нашу страну по-русски.
Всем, бляць, медаль и к цыганам!
Читать полностью
Думаю, эмігрыраваць з Беларусі. Трэба знайсці краіну паспакойней. Не магу гэта трываць. Спачатку у нас гарэў сабор. Толькі патушылі, толькі неяк змірыліся са стратамі, толькі сабралі худа-бедна мільярд, - выбары пачаліся. Ну, другі тур. У першым мы не дасягнулі грамадскай згоды, вось цяпер пайшлі на другі. Зяленскі ці Парашэнка - дылема не з лёгкіх.
І зноў жа - усе мы знерваваныя. Як струны нервы. У чые рукі перадаць будучае краіны?

Ледзь не пабіўся з суседам, жонка падае на развод. Дзеці плачуць, а што рабіць? Гэта мая грамадзянская адказнасць.

А бежанцы? А прыезджыя? Касцёлы і мячэці разлятаюцца на кавалкі. Кроў і галеча. А Макрон наш нічога не робіць.
толькі і хапае сіл у яго - што рабіць казу Трампу. А ў Трампа і так рукі дрыжаць. І я яго разумею. Не сёння заўтра эмпічмент, а ён так і не пабудаваў сцену ад мексаў, якую асабіста нам пабяцаў.
Бач, эці яму грошай не даюць, ну так свае б заклаў - на нашых жа гарбах мільярды навараваны.
Ну і этат, Рыгорыч нешта там з целека вяшчаў, звяртаўся да народа. Ці то ў Расію ён ідзе, ці не ідзе - не ведаю. На гэта ўжо ніякіх сіл не засталося.
Читать полностью
- Я рышыл атмініць беларускій язык. Да. і ўсё, што есць паснасіць к чортавай мацеры. Эта маё паручэніе. І аб'явіць камендантскій час. І рабочую семіднеўку. І 12-часавой рабочый дзень. Да.
Ну і работаць будзем за трудадні. Прэміі камбікормам.
На курапатах пастроіць ледовый дварэц. Небальшой. С кінацеатрам.
І, кстаці, я атменяю выбары. Эта ў часці разнае у нас, но важнае. І запрэшчаю інтэрнет.
І мабільную связь.
І імпартные тавары. Воооот.
Віжу Марзалюк што-та прыўныл. Ладна, спецыальна для цебя: "незавісімасць не здадзім ні пад какім прэдлогам!"
Ну, я пашол.
Не-не, не мешайце, чалавеку хлопаць. Цэлый дзень чалавек повада ждал, пахлопает і перэстанет.
Да, свет можаце выключаць.
Дверы он сам закроет, как успакоіцца.
Читать полностью
дарма ўсе кажуць: рыгорыч прабівае дно, рыгорыч прабівае дно. нічога ён не прабівае. ён проста акучвае дно. вядзе гаспадарчую дзейнасць на дне.
Так па рускі і пішы,
Гавара:
Едзет Саша па шашы
Без славара.
А за нім, за метраў трыста
У аддаленіі
Едуць рускія турысты
В ахуеніі.
У васторге ўсе ані
Ат рэжыма,
У астальном для ніх усё ні
Пасціжыма.
ёсць такія настаўнікі, якія любяць отэтаот - ну, калі настаўнік пачынае слова, а вучні павінны гэтае слова закончыць. Тыпу:
- Бісектрыса - эта кры....
- Крыыыыса.
- Ана ходзіт па углам, дезліт угал попа....попа? Ну, попа! попа?
- лаааам.
- Правільна, папалам.
Ну і вучні. Ёсць такія, якія радасна паддакваюць, а ёсць такія, якім пох на гэты балаган.
Дык вось калі я чую Марзалюка, як ён падскаквае на месцы, як ён ківае галовушкай, як ён губамі спрабуе прагаварыць яшчэ не сказанае лукашэнкам , каб здаць унутраны іспыт на сінергічнасць - я бачу яго школьнікам. У шэрым спінжаку і стаптаных тухлях. Я ведаю, якім школьнікам ён быў. І я ведаю, што тухлі, нарэшце, ён памяняў, але школу як бы не скончыў.

- Здрастуйце, дзеці!
- Здра-стуй-ця!
- Как історык хацел бы пагаварыць с вамі пра бела...бела? Ну, марзалюк, давай.
- Руууусь!
- Маладзец.
- Беларусь - гэта наша ра?
- Дзііііма?
- Якая дзіма?! глупасці. Беларусь - наша ра...Ра...? Думай, Марзалюк.
- работа!
- Ну вось!
- Беларуская мова - бе? Беееее? Чаму акрамя Марзалюка ніхто не работает на уроке? Бееееее! ну ладна, Марзалюк, давай!
- Ларуская!!!
- Ясна, што беларуская- беларуская. Янна - беееее...
- беееее...сцэнная?
- Неправільна! Бееееее...
- ....
- Бееедная!
- НУ вот! Можаш жэ. Бедная.
- А каліноўскі! Каліноўскі - эта па?
- Патрыот?
- Ужас. Марзалюк, што ты гаварыш такое. Па???
- Пааа...ўстанец?
-О божэмой. Па!!!!
- Паляк!!!!
- Ну канешна паляк!
- Паляк, паляк! Я сразу так і думал! Паляк!
- А мы усе - хто? Мы - ру...
- Не можэт быць. Мы ж не ру!
- Ру-ру!
-Рууускія?
- Ну канешна. Са знакм ка...???
- Качэства, ясна ужо.
- Не расстраівайся. Рускія са знакам качэства, з бедным языком і палякам Каліноўскім.
- А я і не расстраіваюсь. Давайце я сам ціпер скажу.
- Ну давай, давай.
- А курапаты эта - саааама?
- ну ты даёш. Сама. Што такое сама?
- Сама!
- Не тамі, Марзалюк. Давай ужэ, гавары!
- Спорнае места!
- І прычом тут сама?
- Ну спорнае. так жэ сама!
Читать полностью
Кажуць, што наш прэзідэнт адарваны ад народа. А давайце проста паглядзім, куды ён ездзіць. Шах і мат.
З дома на бульбу, з дома на бульбу. Раз на год - у сочы.
І толькі нядаўна дазволіў сабе Турцыю.
Бацькам на заўвагу. Калі вы хочаце вырасціць са свайго дзіцёныша буйнога актора, зорку сусветнай велічыні - прывівайце яму нянавісць да беларускай мовы. І не трэба яму гэтых усялякіх там драмкружкоў. Хай ён працуе ў якім-небудзь кіёску і прадае ўсялякую гаўніну. Шкарпэткі там, цыгарэты. А яшчэ лепей якія-небудзь бланкі тыпу для "заполненія налоговой деклараціі по упрощенной системе"

Паверце, прыйдзе час і гэтыя два чыннікі абудзяць у ім акторскі талент.
Аднойчы да яго падыйдзе беларускамоўны і папросіць "бланк спрошчанай падатковай дэкларацыі". І вось тады ваш сынуля ці дочанька адчуюць: момант прыйшоў.
Дзяцятка ўскіне вочы на кліента. Левы край ніжняй губы памкнецца да ключыцы. Ніжняя сківіца выцягнецца крыху наперад, апіша акружнасць і стане на месца. Галава нахіліцца ў бок. Вочы расшырацца.
Грудзі ўздымуцца, набіраючы паветра. Рукі зажывуць сваім жыццём, хаатычна перабіраючы і камечачы старонкі свежай "беларусь сегодня" з вялікім каляровым здымкам курапатскага "суботніка".
Паветра са свістам пакіне лёгкія і на выдыху дзіцятка разрэжа крыштальную цішу словам "что?"
І ў чэтым "что?" будуць боль, стома, нянавісь, адчай і безнадзейнасць.
Будуць здадзеныя рубяжы, будзе сталін і мара пра краявід бясконцай шэрай сцяны, уздоўж якой стаяць у сваіх вышыванках прадстаўнікі пятай калоны, прыдуманыя палякамі ў 1991-м годзе.
Паверце, такому мастацтву пантамімы не навучаць ні ў воднай тэатральнай трупе.
Праўда, далей магія скончыцца.
Дзіцёнку скажць: бланк. мне. дайце.
І дзіцёнак дасць бланк. І беларускамоўны сыйдзе, а дзіцёнак застанецца.
Ён разгладзіць скамечаную "беларусь сегодня".
Патэлефануе маме.
Скажа: "мама, я хочу в россію. во мхат".
Але мама 24 гадзіны без сна выконвала новы дэкрэт і не выканала.
Таму мама ціхім голасам, поўным стомы і любові пашле дзіцёнка нахуй.
Бо гэта ўсё немагчыма.
І расія, і мхат і дэкрэт.
Читать полностью
Был у меня в фейсбучике пост, названный "расистским". Там про то, что по моим наблюдениям поплакать над парижским собором пришли в основном "коренные белые".
Короче, ссоры, отфренды и всё такое. Хорошая тема для "поговорить".

Раз мы живем в мире слов, а не в мире смыслов, то вот какой смысл я сам вложил бы в слово "расизм".
Расизм - это уверенность в том, что любой представитель определенной расы имеет от рождения "врожденные" преимущества перед представителями других рас. И благодаря этому имеет право дискриминировать представителя любой другой расы.

Так вот, у меня такой уверенности нет. Я не считаю, что я от рождения лучше. И я не считаю, что у меня должно быть больше прав.
Но я или стану лучшим, или не стану.
И какая-то группа, объединенная территориальными и культурными признаками со временем или становится лучше других, или не становится.
Все со временем становится или не становится.

Любой состояние можно описать, исходя из его свойств и проявлений. В том числе и состояние культурных групп.
И меня, если честно, очень смешит, что люди с одной стороны носятся с "разнообразием", но с другой стороны не готовы обсуждать преимущества и недостатки разнообразий. В этот момент они резко начинают носиться с одинаковостью.

То есть разные культуры и разные традиции привели различные общества в разные точки. Но все, что может делать "настоящий гуманист» - это пускать слюни и слезы умиления, называя их "разными" и не давая больше никаких оценок.

Вот в одной культуре считается нормальным за измену побивать женщину камнями, а в другой - подавать на развод.
Мы можем сравнить, или не можем?
И если нет, то что нам мешает это сделать?

Я, например, могу сказать, что история белорусов, привела нашу культурную группу в состояние, когда она с большего страдает от отсутствие уважения и самоуважения. С большего не интересуется духовностью и эстетикой. Не интересуется никакими правами, кроме самых базовых.
Это - печальное зрелище. Можете меня назвать нацистом, раз меня интересует желание описать.

И я могу сказать, что есть дохера культурных групп, которые не страдают такими изъянами.
Мы в этом смысле - хуже.
Не надо нас дискриминировать и гнобить белорусских младенцев. Но почему бы не признать явление, или поспорить о нем?

Не очень хорошо представляю себе культуру Грейт Зимбабве, но когда я пытаюсь понять то, что американские негры ценят в "черной культуре" - я хочу это оценить. Я не могу выколоть себе уши и глаза и оторвать язык.
Я позволю себе заметить, что культура их относительно примитивная и достаточно тупиковая. Как по мне.
Я могу ошибаться, но мой вывод - такой же вывод, как и результат рассуждения о состоянии общества в Беларуси.

Если в Египте после 11 сентября устраивали праздничные шествия - я должен делать вывод, или мне нельзя делать вывод?

Мы имеем право сравнивать, или факт стремления сравнить - это преступление?

Если преступление, то преступление в отношению к кому?
К "небелым"? Ну ладно. А почему не к "белым"?

Потому, что белым пофигу, если выяснится, что они бегают медленнее эфиопцев. Или что у них волосы хуже, чем у китайцев? Или даже что они тупее китайцев.
Я готов быть тупее среднего китайца.
Прошу не считать рассистом того, кому в голову придет такой вывод.

Что должно случиться для того, чтобы всечеловеческие гуманисты позволили себе не просто говорить о любви к разности, а наконец эту разность называть?
Не знаю.
Подозреваю, что ничего.
Читать полностью
Шмат хто выказаўся па тэме: навошта ламаць крыжы. Вось і я выкажуся, навошта. У мяне асобнае меркаванне і я караценечка, але пачну здалёк.
Прыкладна год таму мы размаўлялі з маскоўскім знаёмым. І ён расказваў пра тое, як праводзілася ў СССР карнізацыя. Расказваў, як падтрымліваліся нацыянальныя культуры ў савецкіх рэспубліках. І што гэта была натуральная задача ў рэчышчы будаўніцтва дзяржавы новага ўзору.
А я казаў, што на палітыку беларусізацыі глядзжу без усялякага піетэту і ўдзячнасці. І менавіта таму на "мягкую беларусізацыю" 21-га стагоддзя гляджу гэткім жа самым чынам.
Лічыцца, што "беларусізацыя" робіцца з мэтай беларусізаваць. Гэта як бы вынікае з семантыкі слова. А што, калі менавіта семантыка - першае, што павінна увесці вас у зман?
Уявіце сабе, што ваша задача - цалкам дэбеларусіфікаваць? Прычым дэбеларусіфікаваць тое, што не усведамляе сябе як беларускае? Як гэта зрабіць?
Ну, ёсць у вас, скажам, народ, які вы называеце беларускім.
У гэтага народа на момант пачатку эксперымента практычна няма нацыянальнай літаратуры, музыкі, практычна няма нацыянальнай адукацыі, няма нацыянальнай царквы. І, што самае галоўнае, няма цацыянальнай самаідэнтыфікацыі.
Усё гэта ужо знішчана.
Можна было б сказаць, што "у чым тады праблема? з гэтага народу ідэальна робіцца савецкі чалавек"
Але праблема ў тым, што савецкі чалавек - гэта рускі чалавек.
Беларусы ж і без літаратуры і без адукацыі і без царквы усё адно былі нярускія. Тутэйшыя. Яны не разумелі, хто яны, але разумелі сваю адрознасць.
Яшчэ раз. Без нацыянальнай літаратуры. Без інтэлігенцыі. Без адукацыі. Але усё адно - яны былі "іншыя". Са сваёй іншай мовай. Простай. Тутэйшай.
Рускі чалавек не робіцца з тутэйшага.

У такіх умовах можна ісці складаным і затратным шляхам. Прыйсці да кожнага тутэйшага і адхерачыць яго па галаве слоўнікам Даля. Прымусіць яго запісацца рускім. Прымусіць размаўляць па-руску. Дзень за днём, дзень за днём. Стаяць над ім, біць і прымушаць.

Але быў спосаб элегантнейшы і прасцейшы. Менш затратны.
Вы пачынаеце беларусізацыю.
Да-да.
Вы расказваеце гэтаму народу пра ягоную "саманазву". Каб пра яе даведаўся жыхар самай глухой палесскай вёскі.
Далей, вы глядзіце, а хто ў гэтым народзе прагне займацца літаратурай на мове гэтага народа і дапамагаеце літаратуры.
Вы бярэце самых таленавітых і клапаціцеся тым, каб іх беларускія імёны сталі вядомымі беларускаму народу.
Каб беларускія вершы і беларуская проза беларускай мовай напоўнілі ўсю беларускую прастору.
Вы кажаце беларускаму народу: ты думаў, ты "тутэйшы", а ты - беларус. Вось яна твая мова. Вось яны твае беларускія песняры. Не тутэйшыя.
Вось твой нацыянальны змагар Каліноўскі.
У цябе усё ёсць.
І ў той момант, калі народныя песняры стануць народнымі песнярамі - вось у гэты самы момант, вы іх збіраеце і дэманстратыўна закапваеце ў адной халоднай яме.
А пасля збіраеце менш вядомых і закапваеце іх у ямцы паменей.
Але пакідаеце нейкалькі песняроў "на развод".
Каб было бачна, якія яны спужаныя, якія яны паламаныя.
Як яны пішуць даносы і пяюць гіны тым, хто іх забівае.
І кожны беларус у самай апошняй палесскай вёсачцы ўсё разумее без словаў.
Песняра забілі за тое, што ён - беларус.

І, божа мой, я - таксама беларус!?

Далей, трэба расказаць, што "песняроў забілі за іх антыдзяржаўную дзейнасць". Гэта неабходны праём для таго, каб дапамагчы з'явіцца новым пакаленням песняроў. Многія павераць. Многія палічаць, што яны, новае пакаленне, лепшыя і разумнейшыя за папярэднікаў і што іх такая доля не напаткае.
Напаткае яшчэ як.

Іх таксама знішчаць. І назавуць карай ад імя народа. За антысаветчыну.

Але народ будзе ведаць. Народ будзе разумець, за што на самой справе.
За тое, што забітыя - беларусы, з іх беларускую мову

О божа мой! мы ж таксама беларусы!

Напужаць мільёны людзей - затратна і складана.
Самы лепшы спосаб - стварыць такія умовы, у якіх кожны чалавек напужае сябе сам. Сам усё зразуее. Сам прыдумае будучыя катаванні і, найперш, сам прыдумае сваю віну.

Калі вы хочаце знішчыць "непадобных тутэйшых" - дайце тутэйшым імя, дайце тутэйшым "лэпшых з іх" і дэманстратыўна забіце іх усіх.
Читать полностью