Te igitur

@teigitur Нравится 0

http://teigitur.net — тут мы сціраем пыл з рымскага абраду
https://facebook.com/teigiturnet — старонка на Фэйсбуку
https://vk.com/teigitur — старонка УКантакце
Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Другое


Написать автору
Гео канала
Беларусь
Язык канала
Белорусский
Категория
Другое
Добавлен в индекс
29.01.2018 11:32
Последнее обновление
26.05.2019 12:23
реклама
Беларуский Телеграм
Каналы, группы, боты и стикерпаки Беларуси. Перейти в канал →
@TGStat_Bot
Бот для получения статистики каналов не выходя из Telegram
Searchee Bot
Ваш гид в мире Telegram-каналов
26
подписчиков
~11
охват 1 публикации
~21
дневной охват
~3
постов / день
42.3%
ERR %
0.09
индекс цитирования
Последние публикации
Удалённые
С упоминаниями
Репосты
Te igitur 26 May, 17:47
✍️ Марыя — Virgo prudentissima, Панна найразважлівая
https://telegra.ph/Razvazhann%D1%96-pra-Larehtanskuyu-l%D1%96tan%D1%96yu-22-05-21
Разважанні пра Ларэтанскую літанію (22)
** Дваццаць другога мая** Марыя — Virgo prudentissima, Панна найразважлівая* На першы погляд можа здавацца незразумелым, якім чынам цнота разважлівасці звязана з выпрабаваннямі і балесцямі жыцця Найсвяцейшай Дзевы, аднак, калі паглядзець пад пэўным вуглом, гэтыя выпрабаванні нагадваюць нам пра яе разважлівасць. Трэба памятаць, што яна з'яўляецца вялікім прыкладам не толькі сузіральнага жыцця, але і жыцця дзейнага, а дзейнае жыццё, калі яго добра вядуць, гэта адначасова жыццё пакаяння і жыццё разважлівае. Вось…
Te igitur 26 May, 11:18
🔴 11:30
Te igitur 26 May, 11:18
Te igitur 25 May, 18:09
🔔 Новы допіс у блогу:
Як стаць вялікім святым і асвоіць здзяйсненне цудаў, левітацыю, білакацыю і экстатычныя візіі
http://bit.ly/2HV1fg0
Te igitur 25 May, 17:04
✍️ Марыя — Consolatrix afflictorum, Суцяшальніца засмучаных
https://telegra.ph/Razvazhann%D1%96-pra-Larehtanskuyu-l%D1%96tan%D1%96yu-21-05-21
Разважанні пра Ларэтанскую літанію (21)
** Дваццаць першага мая** Марыя — Consolatrix afflictorum, Суцяшальніца засмучаных Святы Павел кажа, што наш Пан суцяшаў яго ва ўсіх выпрабаваннях, каб ён таксама мог суцяшаць тых, хто знаходзіцца ў бядзе тым суцяшэннем, якое атрымаў ад Бога. Гэта і ёсць сакрэт сапраўднага суцяшэння: суцяшаць іншых здольны той, хто ў сваім уласным жыцці знёс многія выпрабаванні, адчуў неабходнасць суцяшэння і атрымаў яго. Таму пра самога нашага Пана сказана: "Бо, як Ён цярпеў, праходзячы праз выпрабаванні, так можа дапамагчы…
Te igitur 24 May, 21:06
Лепшага фота сёння не ўбачыце
Te igitur 24 May, 17:18
✍️Марыя — Vas spirituale, Начынне духоўнае
https://telegra.ph/Razvazhann%D1%96-pra-Larehtanskuyu-l%D1%96tan%D1%96yu-20-05-20
Разважанні пра Ларэтанскую літанію (20)
** Дваццатага мая** Марыя — Vas spirituale, Начынне духоўнае* Быць духоўным азначае жыць у духоўным свеце. Св. Павел кажа: "А наша айчына знаходзіцца ў нябёсах". Духоўнымі вачыма мы можам бачыць усе тыя добрыя і святыя стварэнні, якія сапраўды знаходзяцца вакол нас, хоць цялеснымі вачыма мы іх бачыць не можам. Вачыма ж веры мы можам бачыць іх так жа жыва, як бачым зямныя рэчы: зялёны луг, блакітнае неба і бліскучае ззянне сонца. Таму, калі святым душам дадзена ласка нябесных візій, гэтыя візіі з'яўляюцца не…
Te igitur 23 May, 18:17
🔔 Новы допіс у блогу:
Пазіцыя № 28. “Малітва за юдэяў у Вялікую пятніцу”
http://bit.ly/2W1vKKX
Te igitur 23 May, 17:20
🧐 17 старонак. Другая па даўжыні Пазіцыя з усіх, што апублікаваны дагэтуль.
Te igitur 23 May, 17:20
Пазіцыя № 28. Малітва за юдэяў у Вялікую пятніцу
Attached file
Te igitur 23 May, 16:25
✍️ Марыя — Vas honorabile, Начынне пачэснае
https://telegra.ph/Razvazhann%D1%96-pra-Larehtanskuyu-l%D1%96tan%D1%96yu-19-05-19
Разважанні пра Ларэтанскую літанію (19)
** Дзевятнаццатага мая** Марыя — Vas honorabile, Начынне пачэснае* Святы Павел называе душы выбраных пачэсным начыннем. Пачэсным — таму што гэтыя душы выбраныя; начыннем — таму што праз любоў да Бога яны напаўняюцца нябеснай асвячальнай ласкай. Наколькі ж больш Марыя з'яўляецца пачэсным начыннем, калі яна не толькі мела ў сабе Божую ласку, але і насіла самога Сына Божага, Які сваім целам і крывёю сфарміраваўся з яе! Але тут слова "пачэсная" ў дачыненні да Марыі, дапускае яшчэ адзін адмысловы сэнс. Яна была…
Te igitur 22 May, 16:44
✍️ Марыя — Vas insigne devotionis, Начынне слаўнае пабожнасці
https://telegra.ph/Razvazhann%D1%96-pra-Larehtanskuyu-l%D1%96tan%D1%96yu-18-05-18
Разважанні пра Ларэтанскую літанію (18)
** Васямнаццатага мая** Марыя — Vas insigne devotionis, Начынне слаўнае пабожнасці* Быць пабожным азначае быць адданым. Мы ведаем, што маецца на ўвазе, калі хтосьці кажа пра адданую жонку або адданую дачку. Такая жанчына думкамі засяроджана на асобе глыбока любімага чалавека, глыбока жаданага чалавека. Яна сочыць за ім вачыма, яна заўсёды шукае нейкі спосаб паслужыць чалавеку, а калі яе паслуга і вельмі невялікая па сваім характары, то гэта толькі паказвае, наколькі яна цёплая і пастаянная. А асабліва, калі…
Te igitur 21 May, 17:10
✍️ Марыя — Regina martyrum, Каралева мучанікаў
https://telegra.ph/Razvazhann%D1%96-pra-Larehtanskuyu-l%D1%96tan%D1%96yu-17-05-18
Разважанні пра Ларэтанскую літанію (17)
** Сямнаццатага мая** Марыя — Regina martyrum, Каралева мучанікаў (На гэты дзень і да канца месяца прыпадае навэна і актава св. Філіпа, таму разважанні будуць карацейшыя за папярэднія. — Дж. Г. Н.) Чаму мы называем Каралевай мучанікаў тую, чыё святое цела ніколі не мела ніводнага ўдару, ніводнай раны, ніводнага іншага пашкоджання? Як можа яна ўзносіцца над тымі, чые целы знеслі дзеля Пана самую бязлітасную жорсткасць і суровыя катаванні? Яна сапраўды з'яўляецца Каралевай усіх святых — тых, хто "ходзіць з Хрыстом…
Te igitur 20 May, 16:40
✍️ Марыя — Mater Salvatoris, Мацi Збаўцы
https://telegra.ph/Razvazhann%D1%96-pra-Larehtanskuyu-l%D1%96tan%D1%96yu-16-05-17
Разважанні пра Ларэтанскую літанію (16)
** Шаснаццатага мая** Марыя — Mater Salvatoris, Мацi Збаўцы Тут, як і ва ўчарашнім разважанні, нам трэба зразумець, што мы маем на ўвазе, калі называем нашага Пана Збаўцам. Тады мы зможам зразумець, чаму гэтае слова выкарыстоўваецца ў тытуле, які мы надаём Марыі ў літаніі. Як мы высветлілі ўчора, адмысловае імя, пад якім быў вядомы наш Пан, гэта Месія, або Хрыстус. Пад гэтым іменем Яго ведалі юдэі. Аднак калі ўжо Ён сапраўды з'явіўся на зямлі, Ён быў вядомы пад трыма новымі тытуламі: Сын Божы, Сын Чалавечы…
Te igitur 20 May, 09:11
​​🧐 Той, хто знаёмы з праваслаўем, ведае традыцыйнае прывітанне "Благаславіце! — Бог благаславіць". Цікава, што гэтае візантыйскае прывітанне ёсць таксама ў традыцыйным брэвіярыі. Гадзіна Прымы заканчваецца наступным чынам:

V. Adiutórium nóstrum ✠ in nómine Dómini.
R. Qui fecit cælum et terram.
V. Benedícite.
R. Deus.
V. Dóminus nos benedícat, ✠ et ab omni malo deféndat, et ad vitam perdúcat ætérnam. Et fidélium ánimæ per misericórdiam Dei requiéscant in pace.
R. Amen.

Менавіта гэтае "Benedícite — Deus" з'яўляецца скарочаным "Благаславіце — Бог благаславіць". І, адпаведна, цэлебрант просіць Бога аб благаслаўленні: "Няхай Бог благаславіць нас, абароніць ад усялякага зла і давядзе да жыцця вечнага. А душы памерлых вернікаў праз Божую міласэрнасць няхай адпачываюць у спакоі".

Фота: Jorge Royan (CC BY-SA)
Читать полностью
Te igitur 19 May, 18:57
✍️ Марыя — Mater Christi, Мацi Хрыстова
https://telegra.ph/Razvazhann%D1%96-pra-Larehtanskuyu-l%D1%96tan%D1%96yu-15-05-17
Разважанні пра Ларэтанскую літанію (15)
** Пятнаццатага мая** Марыя — Mater Christi, Мацi Хрыстова Кожны тытул Марыі мае сваё адмысловае значэнне і мэту і можа стаць прадметам асобнага разважання. Мы заклікаем яе як Маці Хрыстову. Якую мэту мае такі зварот да яе? Ён павінен нагадаць нам, што менавіта пра яе ад пачатку казалі прароцтвы, менавіта з ёю былі звязаны надзеі і малітвы ўсіх святых, сапраўды адданых Богу людзей, усіх, хто чакаў адкуплення Ізраэля ў кожным стагоддзі да таго, як гэтае адкупленне прыйшло. Хрыстом, або Месіяй, нашага Пана называлі…
Te igitur 18 May, 18:33
✍️ Марыя — Mater Creatoris, Мацi Стварыцеля
https://telegra.ph/Razvazhann%D1%96-pra-Larehtanskuyu-l%D1%96tan%D1%96yu-14-05-15
Разважанні пра Ларэтанскую літанію (14)
** Чатырнаццатага мая** Марыя — Mater Creatoris, Мацi Стварыцеля Наконт гэтага тытула мы маглі б падумаць, што ніводнае стварэнне не здольнае яго мець. На першы погляд можна было б сказаць, што ён уносіць замяшанне ў нашы базавыя паняцці Стварыцеля і стварэння, Вечнага і часовага, Самаіснага і залежнага. Аднак пры далейшым разважанні мы пабачым, што не можам адмовіць Марыі ў гэтым тытуле, не паставіўшы пад сумненне Божае ўцелаўленне — вялікую і фундаментальную праўду аб'яўлення, згодна з якой Бог стаў чалавекам.…
Te igitur 17 May, 22:08
На дабранач 😊
Te igitur 17 May, 17:05
✍️ Марыя — Janua cœli, Брама нябесная
https://telegra.ph/Razvazhann%D1%96-pra-Larehtanskuyu-l%D1%96tan%D1%96yu-13-05-14
Разважанні пра Ларэтанскую літанію (13)
** Трынаццатага мая** Марыя — Janua cœli, Брама нябесная Марыю называюць Брамай нябеснай, таму што менавіта праз яе прайшоў наш Пан па дарозе з неба на зямлю. Прарок Эзэхіэль, прарочачы пра Марыю, кажа: "Брама гэтая хай будзе замкнутая; хай не адчыняецца, і ніводзін чалавек хай не пройдзе ёю, бо Пан, Бог Ізраэля, увайшоў праз яе, і хай яна будзе замкнутая. Валадар, паколькі ён Валадар, можа ў ёй сядзець". Цяпер гэтае прароцтва выканалася, прычым не толькі ў тым, што Ён узяў цела ад Марыі і стаў яе Сынам, але…
Te igitur 16 May, 23:08