Take It Quizy


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Образование


Пытанні, адказы, цікавыя факты пра беларускія і сусветныя рэаліі

Связанные каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Образование
Статистика
Фильтр публикаций


Цяжка паверыць, але сярэдні ўзрост сяброў Рады БНР быў 29 гадоў. На сёння ў Беларусі няма ніводнага міністра, які маладзейшы за трыццаць. Са святам!


Думаеце, што піва піць бездухоўна? Завод "Аліварыя" з вамі б не пагадзіўся.
Калі вы не ведаеце, то ў жыцці не адгадаеце, адкуль пайшла назва бровара. У розныя гады ён называўся "Багеміяй" і "Беларуссю", а ў 1994 годзе з'явілася такая незвычайная і прыгожая назва, як "Аліварыя". Вы здзівіцеся, але звязаная яна... з Бібліяй! Калі стомлены ад блуканняў і скітанняў па вадзе Ной, адправіў на выведку галубку, то яна вярнулася ў каўчэг з галінкай алівы, якая сімвалізавала надзею на выратаванне. І менавіта ў гонар той алівы і быў названы завод.

А цяпер вось пайшла пагалоска, што завод мяняе найменне... Але народ адгаворвае брэнд – то пабачым, як яно будзе.

#fact


​​Калі правесці конкурс на самага адмарожанага звярка ў свеце, на п'едэстале, з вялікай імавернасцю, акажацца медаед.

❓Хто гэта такі?
Не вядзіцеся на назву: гэта не нейкі мядзведзь. Хутчэй медаед нагадвае чорна-шэрага барсука.

📏Ягоная вага – 7-13 кг, а даўжыня цела – да 70 см. Не самы вялікі звер, але адзін з самых бясстрашных.


🤪 Скура медаеда настолькі тоўстая, што яму не страшныя ўкусы ні драпежнікаў, ні змей. Мабыць, адзіная жывёліна ў свеце, якая можа ў адзіночку пайсці змагацца супраць пяці львоў. Медаед харчуецца амаль усім, што рухаецца: змеямі, яйкамі, скарпіёнамі. Ён можа нават нападаць на лісіц і кракадзілаў – бясстрашнасці няма межаў. Але асабліва медаед любіць залезці ў пчаліныя вуллі і пачаставацца там свежым мёдам. Яму абсалютна не страшныя ўкусы пчалы.

🗺Жыве гэты звярок на ладнай частцы Афрыкі і Азіі.
Не думайце, што гэта мілашка – гэта сапраўдны адмарозак жывёльнага свету.

#fact


Самым старым у свеце дзяржаўным сцягам лічыцца дацкі.

Яго гісторыя сыходзіць каранямі ў XIII стагоддзе. У 1219 годзе войска дацкага караля Вальдэмара ІІ спрабавала захапіць новыя землі на тэрыторыі сучаснай Эстоніі. Недалёка ад сённяшняга Таліна на датчан напала войска эстаў. Напад быў такім раптоўным і нечаканым, што датчане сталі адступаць. Тады, паводле легенды, дацкія святары сталі маліцца Богу пра дапамогу. І яна нечакана прыйшла: з неба спусціўся чырвоны сцяг з белым крыжам. Натхнёныя такой падтрымкай датчане, хутка разбілі войска эстаў-паганцаў. У памяць пра тыя падзеі ў Таліне захаваўся Сад дацкага караля.
#fact


З Днём роднай мовы!

Ці ведаеце вы, якія падзеі сталі нагодай для святкавання гэтай даты?
Гісторыя пачалася ў Бенгаліі (у наш час Бангладэш) у сярэдзіне мінулага стагоддзя.

Пасля сыходу Брытаніі з яе азіяцкіх калоній Індыя і Пакістан утварылі незалежныя дзяржавы. Бенгалія, як мусульманскі рэгіён, таксама была абвешчаная часткай Пакістана.
Праўда, жыхары гэтага рэгіёна не адчувалі ніякай еднасці з пакістанцамі. А яшчэ пакістанцы абвясцілі на ўсёй тэрыторыі краіны толькі адну афіцыйную мову: урду.
У бенгальскай мовы не было ніякага статусу.

21 лютага 1952 бенгальскія студэнты выйшлі на вулічную акцыю ў падтрымку сваёй мовы. Пакістанскія ўлады жорстка разганялі пратэстоўцаў, у выніку чаго загінула пяць чалавек. Але працэсы, якія пачалі тыя студэнты, былі ўжо незваротныя. Праз два гады бенгальская мова атрымала афіцыйны статус. А ў пачатку 70-х Бангладэш наогул здабыў сваю незалежнасць.
#fact


Ведаеце, чаму Бразілія так называецца? Не, не ў гонар сталіцы 🙃

Распавядаем. Калі еўрапейцы адкрылі Паўднёвую Амерыку, то знайшлі там незвычайнае дрэва, якое назвалі паў-бразіл (парт. brasil – гарачыя вуглі). Паў-бразіл мела каштоўную чырвоную драўніну, з якой у Еўропе рабілі фарбы і музычныя інструменты. Дрэва тое цяпер завуць цэзальпініяй вожыкавай 🌳🦔
#fact


🚫Якая краіна мае самы старажытны сцяг у свеце?
#test

▪️ 15% (2) Грэцыя
🔸🔸

▫️ 7% (1) Італія
🔸

▪️ 53% (7) Данія
🔸🔸🔸🔸🔸🔸🔸🔸

▫️ 23% (3) Індыя
🔸🔸🔸
👥 13 - всего голосов


Многія беларусы цвёрда перакананыя, што літара Ў унікальная і не мае аналагаў у іншых мовах. Неблагая нагода для гонару, але не зусім рэальная.

Графічна такая самая літара была ва ўзбекскім кірылічным алфавіце, але азначала яна гук [о].

А вось у каракалпакскай мове (яе носьбіты жывуць на тэрыторыі Узбекістана) літара Ў чытаецца так жа, як і ў беларускай.
#fact


Мала хто ведае, што знакаміты мультсерыял пра Спанч Боба насамрэч больш інтэлектуальны, чым падаецца, і нават мае рэлігійны сэнс.

Кожны з сямі мультгерояў – ад Планктона да Губкі Боба – увасабляе адзін са смяротных грахоў чалавецтва.
#fact

Показано 9 последних публикаций.

30

подписчиков
Статистика канала