Репост из: МотолькоПомоги
О ситуации в Куропатах высказались(кроме активистов, политиков и тех, кому болит эта тема уже давно):
1. Авторы официального мемориала:
«Крыжы там нікому не перашкаджаюць, на маю думку як мастака, яны ствараюць асаблівы вобраз гэтага месца. У мяне, як у верніка, ніколі б рука не паднялася зносіць крыж. Пры распрацоўцы помніка мы ўлічвалі, што народны мэмарыял мусіць там застацца», — сказаў Свабодзе Сяргей Аганаў.
https://www.svaboda.org/a/29860464.html
2. Беларуская Православная Церковь:
"Я зьдзіўлены, што ніхто не камэнтуе, што там адбываецца і на падставе якіх дакумэнтаў. Гэта помнік культуры, і ўлады павінны адказваць, я чакаю тлумачэньняў афіцыйных асобаў. І ўсё ж я не пакідаю надзею, што гаворка ідзе пра ўдасканаленьне гістарычнага помніка, а не пра яго разбурэньне», — заявіў Свабодзе айцец Сяргей Лепін.
https://www.svaboda.org/a/29860549.html
3. Католическая Церковь:
Прэсавы сакратар Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў
Беларусі ксёндз Юры Санько, камэнтуючы Свабодзе сытуацыю вакол зносу крыжоў у Курапатах, сказаў, што надзвычай балюча на такое глядзець, асабліва ў час Вялікага посту.
«Навошта, чаму, для чаго гэта робіцца? — перапытвае ён. — Вельмі шмат пытаньняў узьнікае. Крыж — гэта галоўны сымбаль хрысьціянства, сымбаль збаўленьня чалавецтва. І раптам бачым такое... Да таго ж мітрапаліт неаднаразова казаў: Курапаты — гэта наша Галгофа, а яе без крыжа ўявіць папросту немагчыма».
https://www.svaboda.org/a/29860571.html
4. Светлана Алексиевич:
«Гэта наступ, наступ на ўсю грамадзянскую ініцыятыву. Я думаю, што Курапаты былі сымбалем народнай самастойнасьці, народнай памяці. І дзяржава ня хоча з гэтым мірыцца, асабліва перад выбарамі. Таму ідзе такая зачыстка. Гэта ўсё формы свабоды, а дзяржава ня хоча мірыцца ні зь якой свабодай.
Што казаць, калі міністар унутраных спраў [Ігар Шуневіч — РС] надзявае касьцюм генэрала НКВД і ідзе на нейкае сьвяткаваньне. І калі Лукашэнка выступаў, то сказаў міністру: „Вам няма чаго саромецца“. Дзяржава ня хоча мірыцца з рэпрэсіямі, прызнаваць іх. Дзяржава хоча пакінуць мінулае ў разуменьні тых сталінскіх часоў. (...)
Курапаты — унікальны народны помнік. Сам народ знайшоў яму форму, сам народ ваяваў за яго, адваяваў яго. Нічога падобнага, колькі б я ні езьдзіла па сьвеце, я ня бачыла. І яны думаюць, што паставяць кавалак гэтага казённага каменю і людзі пойдуць туды плакаць? Не, гэтага ня будзе ніколі. І нават таму гэта злачынства», — сказала Сьвятлана Алексіевіч у камэнтары «НН».
https://nn.by/?c=ar&i=228234