Репост из: Каманда БНР100
Сябры, калі вы хочаце далучыцца да агульнанацыянальнай кампаніі #БНР100, то ёсць як мінімум тры варыянты як гэта зрабіць. Усе яны падрабязна распісаныя тут: https://symbal.by/prahrama-bnr-100/
1. Стаць валанцёрам і актыўным удзельнікам падрыхтоўкі асноўных мерапрыемстваў. Запоўніць анкету можна тут: https://goo.gl/so9RaB
Для правядзення шматлікіх запланаваных акцый і мерапрыемстваў, святочнага канцэрту, распаўсюду прома-прадукцыі і інфармацыі ў інтэрнэце спатрэбіцца шмат валанцёраў. Вы зможаце стаць адным з удзельнікаў вялікай каманды, якая будзе рыхтаваць і арганізоўваць розныя актыўнасці кампаніі «БНР 100».
2. Падтрымаць краўдфандынг і трапіць на вялікі святочны канцэрт у адным з клубаў Мінска: https://www.talaka.org/bnr100
«Арт Сядзіба», разам з рэсурсам 1863x.com і працоўнай групай аргкамітэту «БНР 100» запусцілі збор сродкаў на правядзенне інфармацыйнай кампаніі, арганізацыю творчых мерапрыемстваў, вялікага святочнага канцэрту і бясплатны распаўсюд прома-прадукцыі (паштоўкі, налепкі, значкі, апаскі і т.д.).
2. Прапанаваць сваю акцыю, мерапрыемства ці любую актыўнасць у агульную праграму. Прапановы збіраем тут: https://goo.gl/pHtV3n
Давайце разам зробім, каб актыўнасцяў у межах святкавання было шмат, яны былі рознымі, ахоплівалі разнастайныя сферы дзейнасці, шматлікія куткі Беларусі і свету.
Таму дасылайце інфармацыю пра запланаваныя вамі мерапрыемствы, анансаваныя акцыі і створаныя прадукты, каб мы ўсё гэта дадалі ў агульную афішу і сфармавалі агульную ды разнастайную праграму.
Прапановы могуць быць абсалютна рознымі: праводзім шэсце ў Празе ці канцэрт у Лондане, запускаем фірмовы гатунак піва, робім у межах «Тыдня БНР» усім пакупнікам зніжку 25%, вырабілі сувенірную прадукцыю і т.д.
Арганізацыі і ініцыятывы (бары, кавярні, клубы, галерэі і т.д.), якія дашлюць свае прапановы (тэматычныя прадукты, зніжкі, мерапрыемствы і т.д.), трапяць на агульную мапу і ў праграму святкаванняў.
Усе заяўнікі атрымаюць адмысловыя святочныя плакаты, які будуць сведчыць пра ўдзел у агульнанацыянальнай кампаніі «БНР 100», а таксама камплекты рознай прома-прадукцыі для распаўсюду сярод тых, хто скарыстаецца створанымі прапановамі.