17 снежня (чацвер) а 20.00 на youtube-канале «Годна» адбудзецца прэм'ера інтэрактыўнага шоу «Годны двор»: https://youtu.be/7C-kH-yfrtw
Далучайцеся да вечаровай онлайн-сустрэчы, каб адчуць атмасферу тых самых раённых святаў, якія сталі новай традыцыяй для тысяч беларусаў.
Вядоўцамі шоу будуць піяр-менеджарка Шчучыншчыны — Алена Зуй-Вайцехоўская і gonzo-беларус Антон Мартыненка.
Каранцінныя абмежаванні тут не дзейнічаюць, а маразы не страшныя. Цёпла, бяспечна і ў кампаніі сваіх людзей.
У першым выпуску вы атрымаеце парады па перамогах у дваровых гульнях ад Ганны Бонд, падыскутуеце з бізнэсоўцам Паўлам Белавусам і станчыце пад выступ гурта Разбітае Сэрца Пацана. А таксама пазнаёміцеся з прадстаўнікамі актыўных двароў Беларусі.
Будзем удзячныя, калі вы распаўсюдзіце навіну па сваіх чатах, каб як мага больш людзей даведаліся пра годную падзею.