Репост из: Радыё Свабода — Беларусь
Альбому «Тры чарапахі» гурту N.R.M. сёньня споўнілася 20 гадоў
🐢 Сам альбом можна паслухаць тут, а яшчэ тут ёсьць перазапісаныя ў 2019 годзе «Тры чарапахі», «Лёгкія-лёгкія» і «Паветраны шар» у выкананьні Лявона Вольскага.
🐢 Музычныя экспэрты паставілі «Тры чарапахі» на другое месца ў сьпісе 100 найвялікшых песень Беларусі.
🐢 Вольскі згадвае, што тэкст загалоўнай песьні альбому пачынаўся ў чарнавым варыянце радком «Калі раптам адчуеш камунальныя жахі і ўсё тое, што я не люблю».
🐢 Каля 14 гадоў таму Вольскі зьмяніў прыпеў — замест «сюрпрызаў ня будзе» стаў сьпяваць «чаканьне дастала».
🐢 Цяпер песьню «Тры чарапахі» выконвае і гурт N.R.M. зь Пітам Паўлавым на вакале, і ўласны гурт Лявона Вольскага. 12 жніўня 2020 году гурт узьяднаўся клясычным складам, каб выканаць «Тры чарапахі» — падзеі пасьля выбараў паказалі, што «час яднацца».
А якія ў вас успаміны пра альбом і песьню? Раскажыце ў камэнтарах!