Репост из: Годна
Грамадская кампанія «Годна» дапаможа разнастаіць вашыя дваровыя сустрэчы. Мы хочам падарыць вам для мерапрымстваў:
▪️раздрукаваныя спеўнікі «Годныя песні», дзе сабраныя тэксты і акорды песень, якія ўжо годна разам спяваюць беларусы (pdf-версію можна спампаваць тут);
▪️дзіцячыя кнігі «Чароўныя назвы» з аўтарскімі беларускамоўнымі загадкамі Юрыя Несцярэнкі. З ёй файна будзе праводзіць мерапрыемствы для дзетак.
Запаўняйце гугл-форму, каб атрымаць падарункі для сябе і сваіх суседзяў. Пасля запаўнення мы звяжамся з вамі і перадамо кніжкі.
▪️Таксама праз наш тэлеграм-чат @hodnachat вы можаце да нас звярнуцца, каб атрымаць кантакты музыкаў, якіх вы хочаце запрасіць на свае дваровыя святы. Кантакты некаторых з іх мы сабралі тут.
Здымайце вашы дваровыя святы на відэа і дасылайце нам на пошту: hodnaby@gmail.com. Мы змантуем вашы ролікі ў вялікае відэа, якое будзе натхняць усіх беларусаў.
Паглядзіце як прайшоў дваровы фестываль у ЖК «Каскад» пры ўдзеле каманды «Годна».