Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
У Парку Дружбы народаў сёння вайскоўцы з тэхнікай і Саладухай, таму Святлана Ціханоўская, Вераніка Цапкала і Марыя Калеснікава прапанавалі побач наведаць Кіеўскі сквер, дзе пройдзе сямейнае свята «Калейдаскоп творчасці».
Кіеўскі сквер — гэта адна з шасці пляцовак, дзе ў Мінску дазволены мітынгі кандыдатаў у прэзідэнты.
Тэлеграм-канал «Беларусь головного мозга» прапануе ўсім, хто прыйдзе на гэтае мерапрыемства, апрануць белыя майкі і ў 19.00 усім разам падняць і памахаць рукамі з белымі бранзалетамі — перадаць прывітанне ЦВК.