Чароўная Каця Пытлева сышла з БТ. Спачатку яе адхілі ад прамах эфіраў і вядзення перадачы «Дзень у вялікім горадзе», а потым яна вырашыла не чакаць звальнення і звольнілася з БТ сама.
Вось за гэтыя словы ў яе сацыяльных сетках, Кацярыну прыбралі з эфіраў:
— Так як зараз быць не павінна. Мы не народзец. Мы — беларусы, выдатная нацыя, якая вартая лепшага: павагі, свабоды слова, бяспекі і росквіту. Але ніяк не абразаў, жорсткіх затрыманняў мірных пратэстуючых і ўсіх, хто хоча выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю. Няхай кожны з нас пройдзе праз усе гэта з годнасцю. Я люблю цябе, Беларусь.
Нагадаем, што за апошнія тры тыдні з дзяжаўных тэлеканалаў былі звольненыя, прыбраныя ўзгадкі на сайтах ці сышлі па ўзаемнай згодзе бакоў шматлікія топавыя вядучыя, а таксама спынена супраца дзяржаўных арганізацый з артыстамі і вядучымі, якія выказвалі сваю пазіцыю ў сацыяльных сетках адносна падзей у краіне.
Гэта: Антон Мартыненка, Дзяніс Дудзінскі, Меліціна Станюта, Дзмітрый Кахно, Дзмітрый Урангель, Дзяніс Кур’ян, Артэміс Ахпаш, Іван Вабішчэвіч, Аляксей Грос ды іншыя.
Таксама стартавала акцыя «Культпратэст». Беларускія акторы, музыкі, рэжысёры, літаратары, журналісты запісваюць відэазвароты з патрабаваннямі сумленных выбараў і вызвалення беларускіх палітвязняў, пішуць песні і здымаюць ролікі, у якіх актыўна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю.
Некаторыя ролікі глядзіце тут: https://youtube.com/NakaMinskRock/
Інстаграм Культпратэсту: https://instagram.com/cult_protest/
А для падтрымкі людзей, якія сталі ахвярамі палітычных падзей у Беларусі, згубі працу, атрымалі штрафы і арышты, стартавала некалькі ініцыятыў салідарнасці і дапамогі:
1. By_Help: сабралі ўжо больш за 110 тысяч даляраў на падтрымку рэпрасаваным.
Падаць заяўку на падтрымку і даведацца куды ідуць сабраныя грошы, можна тут: https://t.me/by_help
2. Честные люди: дапамагаюць ведаць сумленную інфармацыю пра выбары, стаць назіральнікамі і атрымаць дапамогу ды падтрымку, каді вы за актыўную пазіцыю апынуліся ў бядзе.
Сайт праекта: https://honestpeople.by/.
Тэлеграм-канал: https://t.me/honestpeople_by
3. ByChange: група валанцёраў, якія аб'ядналіся для таго, каб дапамагчы грамадзянам Беларусь, якія пазбавіліся працы з-за сваіх перакананняў, учынкаў або выказанага меркавання, хутка прайсці перакваліфікацыю, адаптацыю і новую працу ў сферы IT.
Сайт праекта: https://bychange.me/
Тэлеграм-канал: https://t.me/bychangenews