А цяпер афіцыйна!
«Луч» выпусціў асаблівую калекцыю, прысвечаную ўнікальнасці беларускай мовы.
Падрабязнасці тут: https://symbal.by/t/1372-luch-mova-hadzinnik/
21 лютага мы ўсе святкуем радасны дзень для нас — Дзень роднай мовы. Да гэтай падзеі «Луч» выпускае асаблівую лімітаваную калекцыю мужчынскіх і жаночых гадзіннікаў — «Мова».
«Луч» стварыў гадзіннік, які адлюстроўвае прыгажосць і ўнікальнасць беларускай мовы. Асноўным элементам дызайну і галоўным упрыгожваннем гэтага мінімалістычнага гадзінніка сталі два спалучэння літар Дз і Дж, уласцівыя нашай роднай мове. Гукі, якія не так проста навучыцца вымаўляць замежніку, але якія так лёгка і прыгожа атрымліваюцца ў беларусаў.
Мяккі гук Дз, як у словах «Дзяўчына» і «Гадзіннік» упрыгожвае жаночую мадэль. Цвёрды Дж, як «Нараджэньне» і «Дождж» — мужчынскую. На заднім вечку выгравіравана цытата аднаго са стваральнікаў літаратурнай беларускай мовы Францішка Багушэвіча: «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі».
Зараз усё больш прагрэсіўных маладых людзей выкарыстоўваюць беларускую мову ў штодзённым жыцці. Гэтая калекцыя пра тых, хто на пытанне, адкуль яны, горда адказваюць: «Я з Беларусі».
Класічны корпус новых гадзіннікаў і строгае спалучэнне чорнага раменьчыка і белага цыферблата — гэта працяг новай «беларускасці». Ілюстрацыя таго, што наша мова гэта не толькі аглядка на традыцыі і гісторыю, але што гэта модна і сучасна. Асабістую ўвагу заслугоўвае стыльная чырвоная скрынка.
Мінскі гадзіннікавы завод рад падтрымліваць беларускую мову. Як кажуць: «хочаш змяніць свет — пачні з сябе», таму завод запускае беларускамоўную версію сайта, вядзе сацсеткі на беларускай, пяшчотна ставіцца да асаблівасцяў мовы, увасабляючы іх у гадзінніках.
21 лютага «Арт Сядзіба», Cаюз беларускіх пісьменнікаў, кампаніі «Будзьма беларусамі!», ПЭН-цэнтр, Белсат і SAY.BY адзначае Дзень роднай мовы ў кавярне «Грай». Падчас свята выступяць беларускія паэты і музыкі, культурніцкая праграма будзе жывой і насычанай, а «Луч» прэзентуе і падорыць тыя самыя гадзіннікі.
21 лютага — гэта выдатны дзень, каб размаўляць на роднай мове, не саромеючыся памыліцца. Варта толькі пачаць, каб непрыкметна для ўсіх дзень на беларускай ператварыўся ў месяцы і гады. Мы хочам паказаць, што наша мова не толькі жыве, але і натхняе.