У вольны доступ у электронных фарматах pdf і epub выкладзена кніга Васіля Герасімчыка «Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда».
Пампуйце тут: https://symbal.by/t/1625-kniha-kalinouski/
Кастусь Каліноўскі ў гэтай кнізе вельмі розны – хіба што такі, якім быў у сваім жыцці. Недзе ён вагаецца, недзе, магчыма, занадта катэгарычны і супярэчлівы, але ён нідзе не баіцца, не схіляе галаву, не спрабуе схавацца ад адказнасці або выратаваць сабе жыццё коштам іншых.
Кастусь Каліноўскі прыходзіць на дапамогу свайму народу ў самыя складаныя часы нашай гісторыі. І можа, акурат цяпер ізноў надышоў такі час. Нездарма на Раство 2017 года на Замкавай гары ў Вільні з зямлі паказаліся косткі змагароў, забітых і пахаваных у безыменных магілах герояў паўстання 1863–1864 гадоў. І першы сярод іх быў Кастусь Каліноўскі – Вялікі сын беларускага народа.