SYMBAL.BY


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Продажи


Мы вяртаемся!
Замовіць прадукцыю з нашымі дызайнамі можна тут: https://www.redbubble.com/people/symbal-by/explore
Сувязь з намі: @symbal_by

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Продажи
Статистика
Фильтр публикаций


‼️ Улады забралі ў нас дамен symbal.by ‼️

Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзыдэнце Беларусі забраў у кампаніі SYMBAL.BY права на адміністраванне дамена symbal.by. Афіцыйны ліст пра гэта прыйшоў раніцай, 15 красавіка. Афіцыйнай нагодай стала уключэнне сайта ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Мы ацэньваем гэта як грубае парушэнне свабоды слова і права на ўласнасць.

Што азначае гэтае рашэнне?

Сайты ў інтэрнэце звычайна маюць сервер, на якім непасрэдна захоўваецца змесціва сайта, і дамен — сімвальнае імя, якое лёгка запамінаецца і спрашчае доступ карыстальнікаў да сайта.

Мы падрыхтаваліся да такога развіцця падзей і загадзя пераехалі на серверы за межамі Беларусі, а таксама змянілі дамен на міжнародны — symbalby.com. Першапачатковы дамен symbal.by ужо даўно быў заблакаваны ў Беларусі, але заставаўся даступны з-за мяжы і праз VPN. Адпаведна, нашы інфармацыйныя рэсурсы працягнуць сваю працу.


📣 СЁННЯ — ДЗЕНЬ ВОЛІ!

25 сакавіка 1918 года была абвешчана незалежнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. Гэта адзін з важнейшых дзён у гісторыі нашай краіны.

Каманда БНР100 запрашае адзначыць Дзень Волі ў фармаце анлайн-свята. Будзе шмат беларускай музыкі ў жывым выкананні, а таксама гістарычныя цікавосткі, абмеркаванне сучаснай культуры і будучыні, пра якую мы марым.

Для вас праспяваюць:
🤍 J:МОРС;
❤️ Naviband;
🤍 Šuma;
❤️ Nochy;
🤍 Dzieciuki;
❤️ Volski.

Трансляцыя пачнецца а 19:00 на YouTube-канале «Годна»: https://www.youtube.com/watch?v=pnezxWtdf1E


21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Ён быў абвешчаны UNESCO у 2000 годзе з мэтай абароны моўнай і культурнай шматстайнасці.

Давайце размаўляць па-беларуску не толькі сёння, а кожны дзень. Для пачатку — хаця б па некалькі словаў. У наш час асабліва важна надаваць больш увагі нашай культуры і мове.

Пакажам, што беларуская мова жыве! 💪


Выйшаў слоўнічак-каляндар «Мова Вольных» на 2024 год❗️

З65 родных слоў дапамогуць зрабiць кожны дзень больш цёплым, вясёлым i цiкавым, зразумець суседзяў i вырушыць насустрач вялiкаму свету! У каляндары ёсць беларуская, англійская і яшчэ паўсотні іншых моваў.

Каляндар мае прыгожую ламінаваную скрынку і падстаўку з тоўстага кардону. Яго можна ставіць на стол або вешаць на сцяну. Старонкі маюць перфарацыю, каб іх было лёгка адрываць. На адной са старонак ёсць спіс краін са сцягамі, мовы якіх прадстаўленыя на старонках каляндара (заўжды можна пераправерыць сваю памяць).

Дастаўка па ўсім свеце (акрамя Расеі) 🌎
Адпраўляем са складу ў Польшчы 🇵🇱

Замовіць каляндар можна на нашым сайце: https://symbalby.com/t/slounichak-kaliandar-mova-volnych-2024/

Каб замовіць каляндар у Беларусь, перайдзіце па гэтай спасылцы (адчыняецца без VPN): https://buy.stripe.com/dR62begrD1Ty56o14p


Зусім хутка беларусы і беларускі па ўсім свеце будуць адзначаць Дзяды — дзень ушанавання памерлых. Але што рабіць, калі вы не дома?

Хочаце сачыць, дзе, як і калі беларусы ў вашым горадзе ці краіне будуць адзначаць святы і памятныя даты? Альбо даведацца пра новыя выставы, канцэрты і іншыя беларускія імпрэзы?

Заставацца на беларускай хвалі дапаможа тэлеграм-бот «Будзьма разам!» (https://t.me/Budzma_razam_bot). Гэта ўнікальны інфарматар пра ўсе мерапрыемствы, што ладзяць беларусы ў розных краінах свету! 😍

Як карыстацца:

▫️выбірайце канкрэтны горад або хоць цэлую краіну,
▫️падпісвайцеся асобна на ўсе анлайн-мерапрыемствы
▫️ці выбірайце варыянт all inclusive — усе беларускія падзеі свету (у тым ліку і анлайн-мерапрыемствы).
▫️А пасля — сачыце за беларускім дзвіжам і далучайцеся!

💫 ✨ Далучайцеся і дзяліцеся спасылкай на бот: https://t.me/Budzma_razam_bot

🤍❤️🤍 Будзьма беларусамі і будзьма разам у любой кропцы свету!


Репост из: Светлана Тихановская
Святлана Ціханоўская: «Сёння дзень народзінаў Паўла Белавуса. Чалавека, які заўсёды клапаціўся пра ўсё беларускае і сваімі дзеяннямі ствараў нацыянальную ідэю нашай краіны. Ён жыве мэтай – каб мы ўсе ведалі, што беларускамі і беларусамі быць годна. Але за сваю любоў да Беларусі ён зараз знаходзіцца за кратамі.

Аднойчы Павел сказаў: «Не трэба баяцца беларускіх дзяўчат у майках-вышыванках, страшней убачыць рускіх хлопцаў у кірзавых ботах і на танках!». Павел глядзеў далёка наперад і меў рацыю. Зараз, калі рэжым перапісвае гісторыю нашай краіны, забараняе кнігі беларускіх пісьменнікаў і рэпрэсуе за размову на роднай мове, – нам трэба яшчэ мацней бараніць сваё, беларускае.

Павел Белавус рабіў усё дзеля таго, каб у нас была магчымасць падкрэсліваць сваю нацыянальную ідэнтычнасць насуперак прарасійскай палітыцы. Дык давайце разам працягваць яго справу – размаўляйце па-беларуску, падтрымлівайце кантэнт на роднай мове і ўпрыгожвайце сябе рэчамі з нацыянальнай айдэнтыкай. Шануйце сваё і сваіх!

Сёння я б хацела пазычыць Паўлу як мага хутчэй апынуцца побач з сям’ёй і працягнуць працу на карысць новай Беларусі».


🔥Старадаўняй літоўскай Пагоні не разбіць, не спыніць, не стрымаць!

Сабралі для вас 10(!) розных дызайнаў з нашым нацыянальным гербам. Цішоткі, світшоты, кепкі, магніты, чахлы для тэлефонаў і нават спадніцы. Усе гэтыя рэчы можна замовіць праз праз сайт Redbubble з дастаўкай па ўсім свеце.

💥Прыемны бонус. На першую замову можна атрымаць зніжку -20%. Рэгіструйцеся на Redbubble і прома-код прыйдзе на ваш е-мэйл!



Показано 8 последних публикаций.