Ранішні дайджэст роднай мовай
Новая Беларусь: Вынікі працы за дзень 15.07.2021
Святлана Ціханоўская
Праводзіць сустрэчу з кіраўніком Ryanair Майклам О'ліры. Бакі абмеркавалі расследаванне прымусовай пасадцы самалёта ў Мінску, уплыў гэтага інцыдэнту на авіяперавозкі ў рэгіёне, а таксама прыход Ryanair у беларускія рэгіёны пасля перамогі дэмакратычных сіл. Заклікае падтрымаць акцыю салідарнасці з беларускімі жанчынамі 16 ліпеня, а таксама ўзяць удзел у акцыі "Кветкі надзеі".
Народнае Антыкрызіснае Упраўленне
Паведамляе аб візіце прадстаўнікоў Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID). На сустрэчы абмеркавалі шляхі супрацоўніцтва НАУ з USAID у складанай сітуацыі і рэалізацыю праектаў для новай Беларусі. Заклікае распаўсюдзіць інфармацыю пра праект "Народная Канстытуцыя".
Павел Латушка і Міхаіл Кірылюк сустрэліся з прадстаўніком найбуйнейшай адвакацкай канторы Польшчы "Kopeć & Zaborowski" і абмеркавалі шлях "універсальнай юрысдыкцыі" для абароны інтарэсаў грамадзян Беларусі, якія падвергнуліся катаванням.
Каардынацыйная Рада
Сябра КР, старшыня руху »За свабоду " Юрась Губарэвіч разважае аб рэпрэсіях у дачыненні да недзяржаўных арганізацый. На яго думку, тое, што адбываецца ў гэтыя дні – выкананне пагрозаў у бок еўрапейскай супольнасці з боку Ўладзіміра Макея, які абяцаў фактычна здзеквацца над беларускім грамадствам у адказ на санкцыі".
Чэсныя людзі
Заклікаюць усіх распавядаць сваім сябрам і сваякам аб чат-ботах кампаніі "Народная Канстытуцыя". Спасылкі на чат-боты: Telegram, Viber.
Стоп прапаганда КП
У рамках рубрыкі #ЧистыйЧетверг прапануе інтэрв'ю з палітолагам Вольгай Харламавай, у якім яна распавядае пра тое, як расейская прапаганда працуе на беларускай медыяпрасторы.
Petitions.by Зручны горад
Публікуюць адказы чыноўнікаў на раней падпісаныя петыцыі.
Разам пераможам!
Яднайся ў суполкі! #яднайся #суполка