Тыдзень Студэнцтва - 2019 👍


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Образование


Хто, як не ты. Калі, як не зараз?
Ва ўсім свеце Міжнародны дзень студэнта адзначаецца 12 -17 лістапада.
ЗБС запрашае адсвяткаваць яго разам!
З 11 па 17 лістапада будуць праводзіцца розныя крутыя імпрэзы, прысвечаныя студэнцтву. Дужа чакаем цябе!

Связанные каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Образование
Статистика
Фильтр публикаций


Вось і прайшоў Тыдзень студэнцтва😌

На Тыдні мы:
✅ Убачылі, што студэнцтва праўда можа нешта змяняць.
Як гэта было на фотках Наташы.

✅ Паслухалі пра факапы актывісткі ды актывістаў, абмеркавалі студэнцкі актывізм агулам і даведаліся, ці магчыма ўсё паспяваць і як жа не перагараць пасля доўгіх дзён працы.
Цёплы вечар на сваіх фота паказала Наста.

✅ Пазнаёміліся з працай інтэрнэт-часопісаў ды піяр-агенцыі, зразумелі, якіх стажораў і стажорак арганізацыі хочуць бачыць на працы і атрымалі карысныя парады.
Зафіксавала ўсё на фота Ксюша.

✅ Пакідалі яйкі на падлогу, пагутарылі пра валанцёрства і метады працы з валанцёрскай камандай, адзначылі, што ж такое кам'юніці і супольнасць ды павучыліся каманднай працы.
Лепш, чым Аня, на фота гэта перадаць ніхто не змог бы.

Дзякуем усім, хто завіталі, нашай цудоўнай арганізацыйнай камандзе ды запрошаным гасцям!


Хэй! Ужо сёння сустрэча пра кам'юніці і тое, як з ім працаваць🔥

Як аб'яднаць вакол сябе людзей, якія будуць дапамагаць прасоўваць гэту ідэю?

Пра гэта і пагутарым сёння з Юляй Мальковай, Настай Лойка і Андрэем Палудай. А яшчэ мы разам навучымся ладзіць эфектыўныя тымбілдынгі!

📍16.11, 15:00
📍 ZBS Prastora (вул. Кастрычніцкая, 16/20, 4 паверх)


Хочаш знайсці падпрацоўку, але не ведаеш, куды ўладкавацца, акрамя маку?🤔

💥Ужо сёння можна паслухаць прадстаўніц арганізацый, якія адкрываюць стажыроўкі!

💥Спікеркі распавядуць, як жа можна развівацца ў сваёй спецыяльнасці падчас вучобы. Сёння выступяць:

Яся Каралевіч-Картэль, рэдактарка CityDog
Ганна Клімовіч, піяр-кампанія Sette
Яна Базілева, ProWomen

Усё яшчэ не верыш?
📌Прыходзь ў Прастору ЗБС - вул. Кастрычніцкая 16, к.20, 4 паверх
📌15 лістапада, у 19:00

І мы распавядзем табе пра твае іагчымасці!

Рэгіструйся па спасылцы➡️ https://bitly.su/BewBR4X


Здаецца, мы чулі ўжо дастаткова "гісторый поспеху" і пара паразмаўляць пра тое, што на самай справе карысна - пра няўдачы і ўрокі, якія з іх можна вынесці.

Адкрыта пра свае факапы раскажуць студэнцкія актывісты.

💥 Алёна Старасціна раскажа пра тое, як яна робіць школу журналістыкі для нежурналістаў і пра тое, як варта паводзіць сябе ў сітуацыях, калі ўсё ідзе не па плане.

💥 Яўген Міхасюк падзеліцца гісторыяй пра тое, як ён адраджаў студэнцкую арганізацыю і пра тое, як няўдача ў адной справе можа прывесці да перамогі ў іншай.

💥Жэня Рудскі распавядзе, як сабраць разам незнаёмых людзей з аднолькавымі інтарэсамі і пра тое, як дамовіцца з адміністрацыяй універсітэта, калі гэта здаецца зусім нерэальным.

Навучыцца на чужых памылках можна будзе ўжо сёння вечарам.

📌 19:00, Кастрычніцкая 16 к. 20, 4 паверх

Не прафакапь гэтую сераду!


Слухай, а можа ты ўвогуле не ведаеш, чаму Дзень студэнта 17 лістапада і толькі зараз пра яго пачуў?😑
Не шарыш у студэнцкім руху? Думаеш, што студэнцтву няма сэнсу абараняць свае правы і змагацца за важныя рэчы?
У нас ёсць для цябе класная магчымасць - паслухаць заўтра лекцыю "Як студэнты змянілі свет?" і атрымаць адказы на ўсе пытанні🔥

Калі: 12 лістапада 19:00
Дзе: Кастрычніцкая 16 к. 20, 4 паверх
Уваход вольны, але ёсць рэгістрацыя👉🏻 https://forms.gle/yLyJU2BUXJRyRkH78

Ужо сёння, чакаем цябе😉


Увесь Тыдзень студэнцтва з 11 па 17 лістапада зніжкі ад Мой модны кут для студэнцтва🔥

👉Мінск, пр. Незалежнасці 58, ГЦ "Маскоўска-Венскі" пав. 333

А зарэгістравацца на мерапрыемствы Тыдня можна па спасылцы: https://zbsunion.by/tydzen_studenctva


👀 Сустрэча пра кам'юніці і тое, як з ім працаваць

Запусціць уласную ідэю ў ініцыятыву ці праект - цяжка, але яшчэ цяжэй аб'яднаць вакол сябе людзей, якія будуць дапамагаць прасоўваць гэту ідэю. Але ўсё не так страшна, як падаецца 😏

Пагутарым пра гэта з эксперт_камі і навучымся ладзіць эфектыўныя тымбілдынгі разам!

📍16.11 (субота), 15:00
📍 ZBS Prastora (вул. Кастрычніцкая, 16/20, 4 паверх)

Удзел бясплатны, варта зарэгістравацца: https://forms.gle/ehHmbP3HkBgHV6z86


Хочаш знайсці падпрацоўку, але не ведаеш, куды ўладкавацца, акрамя маку?🤔

💡Нуштош, тады мы прапануем табе прыйсці да нас і паслухаць прадстаўнікоў кампаній ды арганізацый, якія бяруць на працу ды стажыроўкі студэнтаў і студэнтак!

💡Ужо будучы студэнтам, ты можаш развівацца ў сваёй спецыяльнасці, пра што і распавядуць нашыя спікеры ды спікеркі.

Усё яшчэ не верыш?
📌Прыходзь ў Прастору ЗБС - вул. Кастрычніцкая 16, к.20
📌15 лістапада
📌У 19:00

І мы распавядзем табе пра твае мажлівасці!

Рэгіструйся па спасылцы➡️ https://bitly.su/BewBR4X


Ці варты таго актывізм ці Як не патраціць студэнцтва?

На гэтым івэнце выступяць людзі, якія ў свае студэнцкія часы займаліся студэнцкім актывізмам, аднак зараз ужо даўно не з'яўляюцца студэнтамі і студэнткамі.

⚡Ці трэба займацца актывізмам у студэнцкія часы?
⚡Як гэта можа паўплываць на цябе?
⚡І як жа ўсё ж такі не патраціць студэнцтва?

Далучайся, каб паслухаць добрыя ці смешныя, але абавязкоа цікавыя гісторыі, даведацца, як жа было тады ды адчуць сябе ў супольнасці сапраўднага студэнцтва☀

Калі: 14 лістапада, 19:00
Дзе: Тэрыторыя правоў, Ложынская 16, 404
Рэгістрацыя: https://zbsunion.by/tydzen_studenctva

Правядзі свой вечар утульна⭐


Fuck up night. Дыскусія "Чаго не хапае студэнцкаму актывізму?"

Здаецца, мы чулі ўжо дастаткова "гісторый поспеху" і пара пагаварыць пра тое, што сапраўды карысна - пра няўдачы і ўрокі, якія з іх можна атрымаць.
Адкрыта пра свае "факапы" раскажуць студэнцкія актывісты.

На дыскусіі вы даведаецеся:
✏ як ператварыць няўдачу ў перамогу
✏ як памыляцца, але не здавацца
✏ як "не наступіць на тыя ж граблі"
✏ як справіцца з выгараннем
і многае іншае.

Навучыцца на чужых памылках у добрай кампаніі можна будзе на мерапрыемстве ў межах Тыдня студэнцтва.

📅 13 лістапада ў 19.00
📍 Prastora ZBS, вул. Кастрычніцкая 16к20, 4 паверх (уваход каля Мобі Дзік)

Не прафакапь гэтую сераду! 😉

Уваход вольны. Рэгістрацыя тут: https://forms.gle/yWMPv4GoBtp1Qcsk6




Хэй! Ужо зусім хутка будзе адзначацца Міжнародны дзень салідарнасці студэнтаў📅

З гэтай нагоды мы ладзім цэлы Тыдзень студэнцтва! Тыдзень, дзе можна будзе давкдацца больш пра студэнцкі рух, знайсці новых знаёмых, злавіць карысныя магчымасці ды проста добра пабавіць час🔥

Кожны дзень з 12 па 17 лістапада будуць ладзіцца крутыя івэнты для цябе, тваіх сяброў ды сябровак і, канечне ж, для студэнцтва. Дзень за днём мы будзем анансаваць усё больш мерапрыемстваў. Далучайся да Тыдня ў сацсетках ды заходзь на сайт, каб дакладна нічога не прапусціць👇

https://zbsunion.by/tydzen_studenctva

Правядзі гэты Тыдзень разам з намі💥

#InternationalStudentDay #усёбудзеЗБС #zbsunion




Першы івэнт Тыдня👇

У сэрцы кожнага студэнта жыве маленькі рэвалюцыянер. Але чаму ж часта яму не хапае рашучасці паўплываць на ход падзей, які выклікае незадавальненне?🙊

🔥Студэнцтву неабходны моцны штуршок, іскра натхнення, каб зрабіць крок наперад.
Для гэтага нам неабходна звяртацца да досведу мінулых пакаленняў студэнтаў.

🔥Менавіта таму каманда ТС прапаноўвае ўсім шукальнікам натхнення наведаць лекцыю Яўгена Міхасюка "Як студэнты змянілі свет?"

Завітвай, каб натхніцца як мінімум на тыдзень наперад💪

📌 12.11 (аўторак!), 19:00

📌 Prastora ZBS, вул. Кастрычніцкая, 16 к.20

📌рэгістрацыя тут: https://forms.gle/yLyJU2BUXJRyRkH78


Атрымай стыпендыю на цэлы год за свой праект!

Ці ёсць у вас уласны культурніцкі, сацыяльны або грамадскі праект, які робіць Беларусь лепшай? Вы можаце разлічваць на фінансавую падтрымку.

Стыпендыя імя Аркадзя Смоліча з'яўляецца Першай незалежнай грамадскай стыпендыяй у Беларусі, якая ўзнагароджвае актыўную моладзь з 2015 года. Вы можаце атрымаць стыпендыю памерам 1200 BYN у 2019 годзе!

Заходзьце на сайт smolich.by і даведайцеся больш! Прыём заявак да 16 снежня. Спяшайцеся!






Ну і кінапрагляд разам з Fialta, а 20, усё там жа.


Заўтра а 17 Студэнцкі самэлье. Комната 3/0/2 🍷


А вось і фотачкі з лекцыі "Магчымасці вандраваць і навучацца бясплатна".

Шукай сябе! https://clck.ru/Ej5R3

Показано 20 последних публикаций.

72

подписчиков
Статистика канала