Што агульнага ў мінскага люка і нью-ёркскага небаскроба? Стылістыка ар-дэко! Люк на вуліцы Караткевіча ў Мінску з эмблемай Наркамата сувязі, які існаваў з 1932 па 1946 год, аформлены, відавочна, у гэтай стылістыцы і перагукаецца, напраклад, з узорам на вежы Крайслер-білдынг у Нью-Ёрку, завершаным у 1930 годзе. Стыль ар-дэко быў папулярным у свеце ў 1930—1940-я гады, і, нягледзячы на палітычную ізаляюцыю Саюза і чужароднасць буржуйскага стылю, яго прыкметы маюць многія савецкія архітэктурыя помнікі таго часу.