Аднаўленне ці фуфел?
Параўнанне фота дома на плошчы Леніна, 31 у Пінску, які часткова абрыўнуўся ў час рэканструкцыі, а потым быў цалкам знесены і адноўлены з нуля, дазваляюць выявіць шэраг хібаў.
1) Гістарычны карніз складаўся з 2 невялікіх выступаў і больш масіўнага пояса над імі. Цяпер жа пры аднаўленні гэта 4 ступенькі роўнавялікага вынасу. 4-ы выступ з'явіўся, відаць, таму, што праектанты неадэкватна задралі дах.
2) Усе праёмы галоўнага фасада мелі лучковае (выгнутае) завяршэнне, цяпер жа ўсе вокны прамавугольныя, лучковым застаўся толькі цэнтральны дзвярны праём.
3) На бакавым фасадзе над карнізам быў невялікі прычолак, цяпер яго няма, а крыццё самога даху з гэтага боку займела вялікі вынас, якога ніколі не было.
4) Прасценак паміж вокнамі на франтоне быў меншы за самі праёмы, цяпер жа ён шырэйшы за іх. Знікла круглая адтуліна ў завяршэнні франтона.
Можна было б палічыць гэтыя хібы нязначымі, калі б іншыя архітэктурныя асаблівасці былі адноўлены дакладна. Але іншых няма. #антырэстаўрацыя #пінск