Репост из: sacral_BY
#слоним #sacral_orthodox #sacral_photo
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы бернардзінскага кляштара перабудаваны ў царкву ў 1866 годзе пасля паўстання Каліноўскага, а сам кляштар зачынены - колькі разоў ужо даводзілася дадаваць падобны тэкст у допісы? Гэта ўжо нейкае клішэ ці нават мантра. Але што рабіць, калі падобныя падзеі на тэрыторыі Беларусі мелі масавы характар? Здаецца, не апошні раз даводзіцца пра гэта пісаць.
Трэба ўжо прыдумаць нейкі эўфемізм для гэтай з'явы. Як "зрабілі прапанову, ад якой нельга адмовіцца", толькі іншае☺️
Дык вось! Сам кляштар быў закладзены ў 1630 годзе і спачатку быў драўляны. А мураваны касцёл пабудаваны ў 1645 годзе ў стылях барока і ракако.
У Другую сусветную згарэў купал-баня (яго можна ўбачыць на апошнім здымку 30-х гг. калі храм дзейнічаў як каталіцкі) і ў 2012-м яго аднавілі. Але пазней мясцовы поп вырашыў, што залатая цыбуліна будзе глядзецца лепш і з 2015 мы бачым тое, што бачым...
Звярніце ўвагу на 5 здымак. Злева вісіць выява цудоўнага з'яўлення іконы Божай Маці, на месцы якога па наданні быў заснаваны Жыровіцкі манастыр. Ад Слоніма да яго прыкладна 10 кіламетраў.