Репост из: Беларускі Бабілон
Пра тое, як у Нясвіжы з'явіўся помнік Сымону Буднаму. З успамінаў чыноўніка і пісьменніка Алеся Петрашкевіч.
⬇️
Ці то на выстаўцы маладых мастакоў, ці то пры аб'ездзе іх майстэрняў трапіла мне на вока і нечым кранула, зацікавіла невялічкая скульптурка Сымона Буднага. Належала яна студэнтцы Святлане Гарбуновай і сведчыла пра таленавітасць маладога майстра. Вобраз вельмі адпавядаў майму ўяўленню аб асветніку і гуманісце часоў Вялікага Княства Літоўскага... Далажыў сакратару ЦК па ідэалогіі А. Т. Кузьміну...
Аляксандр Трыфанавіч даручыў мне падрыхтаваць матэрыялы для разгляду на бюро ЦК аб узвядзенні
помніка Сымону Буднаму ў Нясвіжы. Мне ж давялося і дакладваць гэта пытанне на пасяджэнні бюро. Па завяршэнні даклада i матывацыі неабходнасці ўзвядзення помніка П. М. Машэраў папрасіў членаў бюро выказацца. Большасць выказалася супраць помніка «цемрашалу», меншасць устрымалася ад выказванняў.
Складвалася ўражанне, што члены бюро проста не ведаюць годнасці Сымона Буднага і прымаюць асветніка за цемрашала.
Пётр Міронавіч хітра пасміхаецца і кажа:
- Даказвай, Аляксандр Лявонавіч! Не пераканаў...
I я з новым імпэтам даводжу, што Сымон Будны - гуманіст, рэфармацыйны дзеяч і асветнік, філолаг, філосаф, гісторык, высокаадукаваны чалавек свайго часу, настаўнік, выдавец «Катэхізіса» на беларускай мове ў Нясвіжскай друкарні. (Сёння думаю: знайшоў, дуралей, чым членаў бюро ўзяць.) Даказваю,
што ён не такі ўжо каб вельмі веруючы. Нават твор напісаў «Супраць хрышчэння дзяцей». Распінаюся і адчуваю, што не вераць. Хапаюся за апошні бальшавіцкі аргумент і кажу, што Будны - занавальнік навуковай крытыкі Бібліі, папярэднік самога Спінозы, а яго творчасць садзейнічала фарміраванню рускага вальнадумства, што ён выступаў за роўнасць усіх саслоўяў, а войны, як Ленін, падзяляў на справядлівыя і несправядлівыя. I наогул зрабіў, можа, болей, чым Скарына..
Тут мяне Пётр Міронавіч і спыніў:
- Наконт Скарыны наш дакладчык, канечне, перахапіў, але помнік Буднаму варта паставіць, - і звяртаецца да калег па бюро тырадаю: - Хто «за»?. Хто «супраць»?.. Хто «ўстрымаўся»? - Усе маўчаць, бо не ўгадалі думкі шэфа і ўважліва разглядаюць паперкі, што ляжаць перад носам.
- Прымаецца аднагалосна! - пад здзеклівую ўсмешку канстатуе той, каму пярэчыць «не положено».
🗽#БССР #Петрашкевіч #Машэраў