Репост из: Беларускі Бабілон
У мінулым годзе мой калега і старшыня Беларускага камітэта ІКАМОС Сцяпан Стурэйка падняў у СМІ праблему, якая выклікала досыць шмат дыскусій. Ён раскрытыкаваў помнік Льву Сапегу, які паставілі нядаўна ў Слоніме.
Тут напраўду ёсць над чым паразважаць. З аднаго боку ў нас яўна не хапае стандартных нацыянальна-гістарычных маркераў у гарадской прасторы. Так каб было "як ва ўсіх": вырульваеш на гістарычную плошчу якога-небудзь еўрапейскага горада і там абавязкова манумент нейкага караля на кані сядзіць. І абавязкова ўвесь такі рамантычны. А ў нас няма.
Вось і даганяем, ставім Сапегаў і Гедымінаў.
З іншага боку - ХХІ ст. на двары. Нельга перапісваць гісторыю заднім чыслом. Няма ў нас пафасных вершнікаў пад ратушнымі гадзіннікамі, ну і няма. Актуалізаваць гісторыю трэба, але сучасным метадамі, з выкарыстаннем сучасных мастацкіх формаў і прыёмаў.
Пакуль што першы варыянт перамагае з вялікім адрывам, бо рабіць прыгожыя рамантычныя скульптуры канешне прасцей.