Суседзі скралі не толькі нашу гісторыю, але скралі і майстроў ганчароў ды кафляроў, якія і стварылі "исконную русскую керамику". Усё што вы бачыце — вынік працы майстроў-беларусаў, якіх у час войн Расіі з Рэччу Паспалітай вывозілі ў Маскву. Іх сялілі ў Ганчарнай слабадзе. Беларускія майстры прынеслі ў Маскву вытворчасць паліхромнай кафлі і керамічнай скульптуры. Сярод іх прац у Маскве аздобы Круціцкага падворка, цэркваў Рыгора Неакесарыйскага, Успення ў Ганчарах, Верхаспаскага сабора ў Крамлі і інш.