Репост из: Стась Карпаў
Чытаю як мае фрэнды на фб абураюцца Прылепіным Захарам, ягоным п'яным маналогам пра тое, колькі украінцаў ён грохнуў і што ў яго культурная традыцыя Лермантава, і што забітыя не прыходзяць да яго па начах, і ён будзе спаць спакойна, бо.
А ў іншыя часы мае фрэнды любяць пісаць пра тое, што "вось быў бы жывы Высоцкі, ён бы не змаўчаў".
Ці "вось Цой бы не выйшаў пакурыць - ён бы спеў".
"Дзякуй богу, Чэхаў не дажыў, ён бы не вытрымаў"
"Дастаеўскі, Талстой...такая культура і вось у што яна цяпер...трым-пым-пым"...
Мае фрэнды часцей за ўсё цудоўныя людзі, а цудоўныя людзі маюць схільнасць рамантызаваць нябожчыкаў і пераацэньваць культуру.
Акрамя таго, зараз вельмі модна паўтараць усю гэтую туфту пра постпраўду. Таму многім падаецца, што яны жывуць у нейкі час злому, калі культура і праўда адмянілася, нягледзячы на намаганні папярэднікаў. І вось уся гэтая цудоўная культурная Расія, якая вось-вось і маглб б з'явіцца намаганнямі Чэхавых - зноў вярнулася ў стан сперматазоіда.
А я, ведаеце, заплюшчваю вочы і уяўляю сабе голас Уладзіміра Сямёнавіча, які хрыпла пяе пра Данбасскі рубікон, які трэба было перайсці. Разладжаная гітара, таленавітыя радкі. Рыфма: данбас - яблычны спас - калі песня будзе лірычнай ці данбас - барабас, - калі жартаўлівая.
Я цудоўна ўяўляю Дастаеўскага, які б захлынаўся слінай радасці змагання з "украінскім жыдоўствам" і нават уяўляю Чэхава. Ведаеце, Чэхава таксама.
Ён бы мог напісць тэкст які б клаўся на вуха сумнай жалейкай. Гэта быў бы тэкст пра неабходнасць міру і там было б шмат "боже мой", "невыносімо", "бесчеловечно", але паміж гэтымі словамі было б пра тое, што украінского мальчішку может спасті русская тёплая і шершавая ладонь. Вы думаеце гэта немагчыма? Думаеце, Чэхаў бы ніколі?
А мне падаецца, што няма такіх, якія б ніколі.
Бродскі б ніколі не мог напісаць
"Будете вы хрипеть, царапая край матраса,
Строчки из Александра, а не брехню Тараса."
Але ж напісаў.
Чыгракоў ніколі б не стаў тапіць за крым, але ж стаў.
Як і які-небудзь Кортнеў ці Сукачоў.
Гафт ніколі б не назваўся пуцінцам, але назваўся.
Калі Шаўчук на канцэрце кажа "мы блаблабла не позволім політікам разделіть братскіе народы....блаблабла" вы што ў гэтым чуеце? Я ў гэтым чую сумную жалеечку. Пра тое, што ёсць нейкія палітыкі з марса, якія раздзяляюць. І пакуль ва Ўкраіне забіваюць украінцаў, трэба набрацца сіл і любіць братэрскі рускі народ, бо ён сам пакутуе ад палітыкаў і імкнецца іх скінуць і вярнуць на Марс, нягледзячы на тое, што падтрымлівае іх на 86 працэнтаў.
Галіч мог бы вярнуцца да вытокаў і спець пра тое, што "лучше жізнь отдам в бою я за родіну свою".
Талстой мог бы напісаць новы эпас.
Пушкіна проста сарамліва пакінем у баку. Ён бы не вылазіў з расійскага ТБ з воплямі пра "спор славян между собою". І перапіздзець яго змог бы толькі, думаю, Лермантаў.
Руская культура вялікая? Бясспрэчна.
Штука ў тым, што ў ёй няма аднаго важнага моманту.
У ёй не нарадзіўся маленькі ген нянавісці да сябе. А для нацыянальнай культуры гэта вельмі важна - умець час ад часу ненавідзець у сабе усё. Вось як гэта умеюць амерыканцы, напрыклад.
Таму рускі гуманістычны пафас - ён вельмі гуманістычны. Ён пра тое, што трэба любіць жыццё і змагацца супраць вайны, але час ад часу...рэдка, з болем і слязьмі...у імя госпада і міра і ў імя самага светлага ў чалавеку...можна.
Можна крышачку кагосці...прыдушыць.