Репост из: БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў
‼️ Раніцай 10 чэрвеня быў вобшук у кватэры ўладальнікаў салігорскага медыя "Лидер-Пресс" Уфімцавых, а таксама ў рэдакцыі.
Пасля размовы ў аддзяленні міліцыі двое асобаў падпісалі дакументы аб неразгалошванні — гэта сын і нявестка Уфімцавых, яны ж з'яўляюцца супрацоўнікамі рэдакцыі.
Галоўны рэдактар Антаніна Уфімцава пацвердзіла гэтую інфармацыю, аднак каментаваць падзеі пакуль адмовілася. У межах якой справы быў вобшук таксама не паведаміла, спаслаўшыся на падпіску аб неразгалошванні, якую далі родныя.
Напрыканцы сакавіка 2021 года рэдакцыя была вымушаная прыпыніць выхад друкаванай версіі выдання на 6 месяцаў па эканамічных прычынах, каб захаваць рэсурсы рэдакцыі.
"Гэта быў паспяховы бізнэс-праект, які чыталі амаль у кожнай другой сем'і Салігорска — пікавы штотыднёвы тыраж складаў каля 18 тыс. экземпляраў і меў ўнушальны прыбытак.... За апошнія тры гады шмат што змянілася", — паведаміла кіраўніцтва медыя ў сакавіку.