Репост из: Арт Вандроўня
Сябры, у суботу 9 студзеня Арт Вандроўня запрашае Вас на вандроўку з Паўлам Каралёвым па зімовай Каляднай Лошыцы з наведваннем Лошыцкай сядзібы, дзе ў гэты калядны час адбываюцца монаспектакі знакамітага этнамузыкі Івана Кірчука.
Запіс на вандроўку праз гэтую гугл-форму: https://forms.gle/FY67D5ZxHBJdtjjp7
На Новы год і Калядныя святкі музей «Лошыцкая сядзіба» запрашае наведаць монаспектаклі Івана Кірчука, заснавальніка этна-трыа «Троіца», кіраўніка «Этналабараторыі», уладальніка ўнікальнай калекцыі этнічных музычных інструментаў з розных краінаў свету. Прадстаўленні адбудуцца на выставе «Скарбонка памяці», дзе экспануюцца прадметы народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і калекцыя інструментаў самога Івана Іванавіча.
Таму пасля экскурсіі па Лошыцкім парку мы зможам наведаць з экскурсіяй выставу ў Лошыцкай сядзібе і монаспектакль Кірчука і монаспектакль Кірчука "Дарожка мая…".
Пачатак вандроўкі ў 15-00, экскурсіі ў Лошыцкай сядзібе - у 16-30, а монаспекталя - ў 17-30.