Репост из: Belarus history
29 лістапада 1961 году быў узарваны старажытны храм, вядомы, як Фара Вітаўта ў Горадні.
Ён прастаяў 600 год, перажыў войны і быў зьліквідаваны камуністамі.
8 сакавіка 1961 году выканкам Гарадзенскага гарсавету дэпутатаў працоўных прыняў рашэньне №213 „Аб зносе аварыйнага будынка былога ваеннага касьцёла на Савецкай плошчы“. Мэтазгоднасьць абгрунтоўвалася „генэральнай забудоўкай горада“. Спэцыяльная каманда падрыўнікоў зь Ленінграду заклала каля 2 тон выбухоўкі пад „аварыйны касьцёл“. Абломкі храму разам з парэшткамі пахаваных прыбралі і выкарыстоўвалі, як будаўнічае сьмецьця для засыпаньня багністых дзялянак.