Рупар БДМУ/ Рупор БГМУ


Гео и язык канала: Беларусь, Русский
Категория: Образование


Бот для сувязі: @rupar_bdmu_bot
Чат БДМУ «Светя Другим»: https://t.me/svetyadrugim
Інстаграм: https://www.instagram.com/ruparbdmu/
YouTube/Лекторый: Рупар БДМУ
Пошта: ruparbdmu@gmail.com


Гео и язык канала
Беларусь, Русский
Категория
Образование
Статистика
Фильтр публикаций


Репост из: Зеркало | Новости
Власти хотят ввести пятилетние отработки и штрафы для ординатуры — вот что об этом думают врачи.

«За что мы должны столько платить?»

https://news.zerkalo.io/life/38323.html?tg

Не открывается ссылка? Попробуйте эту или скачайте наше приложение для Android или iOS.


Репост из: Вольны прафсаюз БДУ
Мы працягваем распавядаць пра #студэнцтва_за_кратамі.

Сёння нагадваем гісторыю 22-гадовага Уладзіслава Марціновіча - былога студэнта 4 курса БДМУ. Уладзіслаў заўмаўся навуковай дзейнасцю ва ўніверсітэце, быў лаўрэатам розных конкурсаў. Хлопца затрымалі 19 лістапада 2020 года. Нагодай для арышту стала быццам бы адміністраванне тэлеграм-канала "Белыя халаты". Амаль год Уладзь правёў у СІЗА-1 ("Валадарка"). 15 лістапада 2021 года яму прысудзілі 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі. Зараз палітвязень знаходзіцца ў ПК-15, 213105, г. Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша, 183. Падтрымаць яго можна паштоўкай ці лістом па гэтым адрасе. Тым больш, што 23 траўня хлопец адзначае дзень народзінаў, мы пррпануем дасылаць лісты загадзя. 

Разам падтрымаем палітвязня!


❗️Яна Зябко — 14 содняў адміністратыўнага арышту. Суд адбыўся сёння.


❗️У БДМУ затрыманні

Па папярэдніх дадзеных бандыты з ГУБАЗІКа затрымалі студэнтку 4га курса. На яе акаўнце тэлеграм была адмінка ад чата Вольнага прафсаза БДМУ, у сувязі з чым на дадзены момант дзяўчыне ставяць яго стварэнне, пагражаючы 8 гадамі зняволення.
У  захопленым чаце ўжо змянілі аватарку на знаёмы ўсім герб рэжыма Лукашэнкі.

Атрымалі таксама каментар ад Насты Махамет — кіраўніцы Вольнага прафсаюза БДМУ: "Яна ніякага дачынення да прафсаюза не мае, проста на ёй чамусьці адмінка вісела".

❗️ Усім, звязаным з чатам і прафсаюзам, трэба абавязкова паклапаціцца пра фізічную і лічбавую бяспеку. За кансультацыяй па бяспецы пісаць — @stud_helpby.


‼️ Задержание в университете!

Сегодня стало известно о задержании Яны Зябко сотрудниками ГУБОПиКа. По нашим сведениям, ей вменяют организацию Вольного профсоюза БГМУ.

Просим всех участников профсоюза проверить свои настройки безопасности и почистить чаты.


Чарговае інтэрв'ю з міністрам недааховы здароўя: павелічэнне мэтавага набору, праблемы недахопу лекаў не існуе, трансфармацыя кавідных надбавак і не толькі

Пераказваем галоўныя тэзісы для вас:

🐓 «В этом ничего такого сверхъестественного нет. Это нормальное эволюционное развитие оказания медицинской помощи».
Менавіта так Піневіч пракаментаваў навіну аб прыпыненні правядзення кардыялагічных аперацый у маленькіх раёнах і, верагодна, аказанне хірургічнай дапамогі ў тым «поўным аб'ёме», які існуе зараз.
Да таго ж, як сцвярджае сам міністр, з Менску ў абласныя цэнтры і рэгіёны перайшло да 70% высокіх тэхналогіяў.

🐓 Недахоп медыкаў існуе, але не крытычны.
У шматлікіх краінах свету назіраецца недахоп кадраў у медыцыне, як слушна заўважыў міністр. У Беларусі недастача медыкаў назіраецца толькі таму, што рыхтаваць іх доўга і зусім не танна. Пытанне пра з'ехаўшых з 2020га года студэнтаў і спецыялістаў не падымалася.

🐓 Заробкі лекараў – вышэй за сярэднія па краіне.
«1300 примерно – средний медицинский персонал и чуть менее 2300 врачебный персонал».
Калі верыць гэтай інфармацыі і праўноўваць з сярэднім заробкам па афіцыяльным дадзеным, то ў сярэдняга медперсаналу заробак складае 83% ад сярэдняга, а ў лекараў ажно 138%.

🐓 Замацаванне кадраў і мэтавы набор.
Міністр распавёў, што важна зацікавіць спецыяліста застацца на працоўным месцы, для чаго і рэалізуецца шэраг мераў. Адной з такіх з'яўляецца мэтавы набор: «сейчас он расширен и с 2023 года составит до 80%, а может будет и 100%».
Акром таго кавідныя надбаўкі былі трансфармаваны ў іншыя і выплочваюцца «да, дифференцированно, но всем».

🐓 Вымушаны рэагаваць на факты парушэнняў у прыватных цэнтрах.
Міністэрства на паўгады прыпыняла працу 28 прыватных медцэнтраў, па словах Піневіча. Толькі ў гэтым годзе 35 розных дэфектаў разглядалася на ўзроўне міністэрства. «Еще семь центров не открыты. Но за каждым закрытием находится судьба человека».

🐓 Звышдастатковасць ложкавага фонду і некаторых лекаў, у доказ чаго частку інтэрвʼю нават запісалі на складзе, дзе бачныя ўпакоўкі таблетак.
«Скажем так, у нас во всех регионах пустуют койки».
«Санкционная политика осложнила нам логистику и поставки...Ушли от авиационного транспорта, доставляем автомобильным транспортом, но логистические проблемы решены. И западные поставщики не хотят сильно уходить с нашего рынка».
Тым не менш, па забяспячэнні некаторымі лекамі ўзнікаюць пытанні — 10 пазіцый трымаецца на кантролі.
Згодна з апошнімі дадзенымі, беларускіх лекаў у аптэках ўтрымліваецца 53%, а ў стацыянарах — да 70%.


Репост из: МГЛУ за Свабоду
Жадаем звярнуцца да нашых калег з Рупара БДМУ з пытаннем:

Што за хвароба? 🤡


К сожалению, медицина тут бессильна...


😭❤️ Алана Гебрэмарыям на свабодзе!

Разам з ёй сёння раніцай вызвалілі Касю Будзько, Вольгу Філатчанкаву, Яну Арабейка, Марыю Каленік, Ксенію Сырамалот, Вікторыю Гранкоўскую, Асю Булыбенка, Ілью Трахтэнберга і Ягора Канецкага пасля 2,5 гадоў затрымання.


Репост из: Free Belarus Center 🇺🇦
🛡Free Belarus Center приглашает на онлайн-тренинг «Безопасность беларусских активистов», посвященный цифровой и личной безопасности.

Вы узнаете:

🔹как безопасно заниматься активизмом в Беларуси с помощью Telegram и других мессенджеров;
🔹что такое коллективная безопасность в активизме;
🔹что означает понятие «протокол безопасности».


Тренер:

Специалист по безопасности «Задзіночання беларускіх студэнтаў».

Тренинг состоится в среду, 23 ноября, в 19:00 (по минскому времени)

👉 Регистрация по ссылке

#афиша_коворкинга


Репост из: Вольны прафсаюз БДУ
Вітаем! Мы тут вырашылі зрабіць супер добрую і карысную справу напрыканцы гэтай восені — ладзім у Варшаве канферэнцыю беларускай моладзі, студэнтаў і студэнтак. 💫

Навошта нам з вамі гэта трэба? Каб сабрацца разам, пазнаёміцца, падтрымаць адзін аднаго і паразмаўляць пра тое, якім чынам беларуская моладзь можа аб’яднацца і дзейнічаць разам. Мінімум афіцыёзу і цёплая сяброўская атмасфера гарантаваныя! 😉 Не губляйце дарма часу і далучайцеся. Запісацца на сустрэчу можна тут.


Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Ва Украіне загінуў беларус Міхаіл “Юнгер” Шавельскі

Малады ваяр Батальёна Тэрор быў актыўным удзельнікам студэнцкага руху ў 2020.

Пасля выключэння з ГрДУ Міхась працягнуў навучанне ў Хрысціянскай Тэалагічнай Акадэміі ў Варшаве па накірунку евангельскага багаслоўя. З пачаткам расейскага ўварвання ва Украіну Шавельскі далучыўся да беларускіх дабраахвотнікаў.

“Юнгер выконваў абавязкі стралка-медыка. Пад кінжальным агнём праціўніка Міхась прасоўваўся да параненага ўкраінскага марскога пехацінца. Жыццё Міхася Шавельскага абарваў аскепак танкавага снарада. Беларускаму герою быў 21 год”, — паведамляе Батальён Тэрор.

Міхася Шавельскага пахавалі ва ўкраінскай Вінніцы, яго чакала нарачоная. Вы можаце дапамагчы ёй па рэквізітах у посце Батальёна Тэрор.

Вечная слава шляхетнаму герою, калегу і сябру!

Год таму з Міхасём Шавельскім выйшла інтэрв’ю.


❗️Сёння 07.09 у Менску быў затрыманы студэнт БДМУ

Гэта студэнт 5 курса лечфака Аляксей Жыбуртовіч. Пра затрыманне стала вядома з пакаяльнага відэа на праўладным тэлеграм-канале. Пакуль невядома, па якіх артыкулах прад'яўляюцца абвінавачванні.

Калі вы з'яўляецеся сваяком/сябрам Аляксея ці ведаеце іх кантакты, калі ласка, адпішыце нам у @rupar_bdmu_bot

upd.❗️❗️У вып
адку, калі вы былі сведкам ці вам вядомыя падрабязнасці затрымання, адгукніцеся ў @rupar_bdmu_bot


Репост из: Studfreedom | Belarus
🗽 LINDA WHETSTONE PROGRAM FOR ADVANCING FREEDOMS

Калі вы чытаеце гэта, вядома, вас турбуе ўсё тое, што зараз адбываецца ў Беларусі. Вы цікавіцеся ідэямі свабоды і намагаецеся атрымліваць практычныя веды па гэтай тэме.

Таму сардэчна запрашаем вас на нашую вечарынку🥰

Linda Whetstone Program for Advancing Freedoms – бясплатная навучальная праграма для беларускай моладзі з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, якая хоча развіць свае лідарскія якасці і паглыбіць веды ў эканоміцы, паліталогіі, гісторыі і іншых сферах, а таксама даведацца больш пра грамадскі актывізм у розных краінах свету.

Праграма складаецца з двух этапаў: анлайн-навучання і афлайн-канференцыі.

⏰ Дэдлайн рэгістрацыі: 7 верасня 23:59.

➡️ Падаць заяўку
➡️ Падрабязней пра праграму


❗️Затрыманы Ўладзімір Пікірэня — выкладчык з кафедры псіхіятрыі. Яго ўласны каментар у Facebook:

"Міліцыянты затрымалі, не спадабалася рамка нумароў — не тых колераў, едзем у РАУС".

Upd Спадар Пікірэня ўжо на волі. Ягоны каментар у Facebook:

"З РАУСа выйшлі. Я лёгкім спудам, а Tatsiana Piachko народным артыкулам, суд у панядзелак".


Дзякуй за ўдзел! Хто хоць раз памыліўся — у цюрму 👍


Гдзе была наша Беларусь?
Опрос
  •   Вот этат трэугольнічэк (выява зверху)
  •   Беларусі нікагда не была
188 голосов




Чэво не хватает еўрапейскім паліцікам?
Опрос
  •   Рашучасці
  •   Саатветствуюшчэго органа мужскога
201 голосов

Показано 20 последних публикаций.

1 154

подписчиков
Статистика канала