Рaдыё Ўнэт


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Новости и СМИ


Падкасты Радыё Ўнэт https://taplink.cc/radiounet
|Варшава (87,8)
|Кракаў (95,2)
|Вроцлаў (96,8)
Наш Facebook: https://www.facebook.com/radiounet

Связанные каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Новости и СМИ
Статистика
Фильтр публикаций


🔸 Мы зрабілі новы тэлеграм!

Па тэхнічным прычынам запрашаем перайсці ў новы канал. Там сачыць за навінамі і нашымі матэрыяламі стала яшчэ больш зручна.

👉 Падпісвайцеся на нас, расказвайце сябрам.

https://t.me/radiounetfm


🔸 Мы зрабілі новы тэлеграм!

Па тэхнічным прычынам запрашаем перайсці ў новы канал. Там сачыць за навінамі і нашымі матэрыяламі стала яшчэ больш зручна.

👉 Падпісвайцеся на нас, расказвайце сябрам.

https://t.me/radiounetfm


🔸 Мы зрабілі новы тэлеграм!

Па тэхнічным прычынам запрашаем перайсці ў новы канал. Там сачыць за навінамі і нашымі матэрыяламі стала яшчэ больш зручна.

👉 Падпісвайцеся на нас, расказвайце сябрам.

https://t.me/radiounetfm


Кандыдатура кіраўніка Аб’яднага пераходнага кабінета ўзгоднена.

Святлана Ціханоўская плануе абвясціць пра гэтае рашэнне заўтра—паведаміў нам дарадца Святланы Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі. Адпаведны орган плануецца стварыць па выніках канферэнцыі "Новая Беларусь", якая 8 і 9 жніўня праходзіць у Вільні. Ўзначаліць яго будзе прапанавана Паўлу Латушку.

Слухайце на @RadioUnet: https://bit.ly/3Q6Vhur


Радыё Ўнэт цяпер можна не толькі слухаць, але і глядзець!

У свой дзень народзінаў да нас завітаў музыкант, удзельнік шматлікіх беларускіх гуртоў і лідар The SuperBullz Алесь-Францішак Мышкевіч, а таксама Андрэй Боганцаў дырэктар гурта The SuperBullz.

Глядзіце, як наша вядоўца Marina Savitskaya і музычныя госці ствараюць атмасферу ў нашай студыі!

🎬 Павіншаваць Алеся можна ў каментах да відэа https://youtu.be/dkntBLOaThw


Некалькі дзён таму на партале Наша Ніва зʼявіўся анонс вялікага інтэрвʼю з былым беларускім сілавіком Ігарам Макарам. Ëн прадставіў рэдакцыі «НН» фрагменты аўдыязапісаў размовы з Паўлам Кулажанкам, вядомым як блогер Exomon. На тых аўдыё Кулажанка нібыта прапануе шантажаваць і нават атруціць сузаснавальніка фонду салідарнасці «BYSOL» Андрэя Стрыжака.

Наш суразмоўца – Дзмітрый Шчыгельскі – лічыць, што дзеянні Макара нагадваюць працу ФСБ і КДБ. Ëн не выключае, што аўдыё-фрагменты Макар паставіў не ў храналагічным парадку, а з вырваных з кантэксту слоў можна «намаляваць» карцінку, якая зусім не адпавядае рэчаіснасці. Нагадаем, што Дзмітрый Шчыгельскі, Павел Кулажанка і Ігар Макар завочна зʼяўляюцца фігурантамі справы аб захопе дзяржаўнай улады,

Чаму гэтыя факты і запіс зʼявіліся менавіта зараз, праз паўтара гады, як былі зроблены і каму гэта патрэбна? Слухайце ў гутарцы з прадстаўніком руху “Супраціў” Дзмітрыем Шчыгелскім.

👉 https://bit.ly/3zf87kp


У эфіры «СВІТАНКУ СВАБОДЫ»

🔸 Невядомыя ад імя Святланы Ціханоўскай разаслалі замежным дыпламатам лісты, дзе сцвярджаецца, што офіс лідаркі дэмакратычных сіл падтрымлівае Крэмль. Падрабязней пра гэта гутарым з дарадцам Ціханоўскай Франакам Вячоркам.

🔸 З эканамістам Яраславам Раманчуком гаворым пра страты, якія чакаюць Украіну з-за ручнога кіравання цэн на паліва.

🔸 Дзе ў Варшаве можна пазычыць і пачытаць беларускія кнігі? Гутарым са стваральніцай беларускай палічкі ў моладзевай бібліятэцы MDM Аляксандрай Гушчай.

Слухайце поўны выпуск па спасылцы ніжэй:
👉 https://bit.ly/3GfhLoS


Репост из: Светлана Тихановская
Сегодня под видом письма от Офиса Светланы Тихановской мошенники разослали письма дипломатическим партнёрам Беларуси – послам и представителям разных стран. В тексте письма несколько не имеющих отношения к реальности утверждений, которые опровергаются фактами:

1. Светлана Тихановская с первого дня войны говорит, что Владимир Путин – агрессор, начавший войну в Украине с помощью Александра Лукашенко, который против воли беларусов позволил российской армии начать вторжение в Украину с территории Беларуси. Первое её заявление было опубликовано в 5:15 утра 24 февраля 2022 года.

2. Светлана Тихановская еще в марте на выступлении в ООН призвала признать Беларусь страной под временной военной оккупацией, призвать Лукашенко, как и Путина, к трибуналу. Тихановская отстаивает позицию, что без свободной Украины не может быть свободной Беларуси, а без свободной Беларуси не будет гарантий безопасности для Украины. Поэтому, как заявляет Тихановская, необходимо добиться вывода российских войск с территории и Украины, и Беларуси. Светлана Тихановская и её команда поддерживает контакт с представителями Украины и выражает публично и непублично (на встречах) поддержку народу и президенту Украины.

3. Светлана Тихановская заявляет, что, учитывая события последних двух лет, беларусы видят всё больше смысла в сближении с Европой.

4. Светлана Тихановская всегда говорила, что протест 2020 года в Беларуси начался не против какой-либо третьей страны. Беларусы протестовали против фальсификации выборов, насилия, пыток и убийств в адрес мирных демонстрантов. Беларусы хотели решить внутреннюю проблему и освободить свою страну от диктатуры. Теперь беларусы противостоят двум диктаторам, развязавшим войну. И чтобы решить беларусский вопрос, нужно остановить и Лукашенко, и Путина.

Письма отправлены с почты, которая не принадлежит команде Светланы Тихановской. Пожалуйста, в целях цифровой безопасности проверяйте почтовые адреса – все контакты от имени Офиса Тихановской указаны на её официальном сайте в разделах Контакты и Команда.


23 траўня ашуканцы разаслалі фэйкавыя лісты нібыта ад офіса Ціханоўскай дыпламатычным партнёрам Беларусі-амбасадарам і прадстаўнікам розных краін.

Як распавялі ў прэс-службе палітыка, лісты былі адпраўленыя з пошты, якая не належыць камандзе Святланы Ціханоўскай, а сцвярджэнні ў іх тэксце «не маюць дачынення да рэальнасці і абвяргаюцца фактамі».

Падрабязней пра гэта чытайце на афіцыйным тэлеграм-канале Святланы Ціханоўскай. ⬇️⬇️⬇️


Дзмітрый стаў знакамітым яшчэ падчас восеньскіх пратэстаў 2020 года. Ëн быў адным з тых пратэстоўцаў, якія перад тым як стаць на лаўку, знялі абутак. Дзмітрый некалькі разоў сядзеў на «сутках», у тым ліку ў сумна вядомым ізалятары на Акрэсціна. Яго моцна збілі, але яму «пашансавала» патрапіць у шпіталь і пасля выпіскі пайсці дамоў, а не зваротна за краты.

Праз некаторы час Дзмітрый атрымаў позву ў міліцыю.
🗣«Там на стол «паклалі» усе мае інтэрв’ю, публікацыі з усіх тэлеграм-каналаў, дзе пра мяне пісалі. Пасля таго мне прапанавалі супрацу, але адпусцілі».

У той жа вечар ён спрабаваў збегчы ў Расію, што атрымалася не з першай спробы. Пасля Дзмітрый з’ехаў у Кіеў, а яшчэ пазней – у Польшчу, каб падацца на міжнародную ахову.

🗣 «Тут у Польшчы я прабыў са жніўня 2021 году і да пачатку вайны. Я ўжо атрымаў статус уцекача і планаваў вяртацца ва Украіну…»

Але пачалася вайна…

Слухайце вялікую гутарку з Дзмітрыем па спасылцы ніжэй.
👉 https://bit.ly/3lv44IB


Яўген Жураўскі – актывіст з Баранавічаў. Яшчэ да пратэстаў 2020 году ён удзельнічаў у ініцыятывах анархістаў. Напрыклад, на акцыях «Ежа замест бомбаў» ён з іншымі валанцёрамі раздаваў ежу бяздомным. Такім чынам анархісты прыцягвалі ўвагу да таго, што дзяржава выдзяляе вялікія грошы на ўтрыманне сілавікоў, але не клапоціцца пра тых, хто не можа сабе набыць ежы.

У кастрычніку 2020 года ў Баранавічах хтосьці кінуў кактэйль Молатава ў вакно пракуратуры і падпаліў машыны сілавікоў. У рамках гэтых спраў у Яўгена і яго сяброў прайшоў ператрус. Апасаючыся арышту, Яўген вырашыў з'ехаць у Польшчу. З пачаткам вайны мужчына падаўся добраахвотнікам ва Украіну і зараз чакае афармлення адпаведных дакументаў, каб паехаць на фронт.

Яўген сумняецца, што беларускае войска далучыцца да вайны ва Украіне, бо самыя баяздольныя падраздзяленні ўмеюць толькі збіваць мірных грамадзянаў. У той жа час мужчына лічыць, што калі Расія прайграе вайну, але не разваліцца, там з’явяцца фашысцкія ідэі, як гэта было ў Германіі ў 1933 годзе.

Пра беларускі пратэст, дзейнасць анархістаў і грамадства, у якім хацелася бы жыць – слухайце ў інтэрв’ю з добраахвотнікам Яўгенам Жураўскім.
👉 https://bit.ly/3PiKb5y


У эфіры «СВІТАНКУ СВАБОДЫ» гутарым з беларускай валанцёркай, якая дапамагае пацярпелым у Бучы, а таксама даведаемся чаму так шмат буратаў, дагестанцаў, башкіраў ды татараў расійская ўлада адпраўляе гінуць ва Украіну.

Слухайце поўны выпуск па спасылцы ніжэй:
👉https://bit.ly/37m2DsF


У эфіры «СВІТАНКУ СВАБОДЫ» узгадваем першага лідара незалежнай Беларусі – Станіслава Шушкевіча, а таксама разбіраемся ва ўкраінска-нямецкіх стасунках.

Слухайце поўны выпуск па спасылцы ніжэй:
👉 https://bit.ly/3vL6mcI


У эфіры «СВІТАНКУ СВАБОДЫ» з нашым карэспандэнтам з Тэрнопалю гутарым пра абстаноўку ва Украіне, з Аляксандрам Шлыкам абмяркуем рашэнне Рады Еўропы спыніць стасункі з рэжымам Лукашэнкі, а таксама гутарым з Аленай Жаркевіч, якая хутка адкрые ў Беластоку шэлтэр для ўцекачоў з Украіны.

Слухайце поўны выпуск па спасылцы ніжэй:
👉 https://bit.ly/3sc17jZ


У эфіры «СВІТАНКУ СВАБОДЫ» распавядаем гісторыю Аляксея, які перажыў акупацыю пад Кіевам, а зараз пайшоў ваяваць, а з юрыстам Алегам Агеевым гутарым пра кейс журналіста Віктара Парфёненкі, які выйграў суд супраць уладаў Беларусі.

Слухайце поўны выпуск па спасылцы ніжэй:
👉 https://bit.ly/38zhrUY


🎙 Слухайце поўны эфір «ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ УНАЧЫ» тут https://bit.ly/3vU3p8q



Показано 17 последних публикаций.

110

подписчиков
Статистика канала