Новы рэкорд: на літоўска-беларускай мяжы за дзень затрымалі 289 чалавек
У нядзелю зь беларускага боку незаконна перайшлі мяжу і апынуліся ў Літве 289 мігрантаў, паведамляе Delfi.
Прадстаўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Гедрус Мішуціс сказаў, што ніякай сыстэмы не засталося — калі раней нелегалы звычайна пераходзілі мяжу ўначы і там, дзе няма відэакамэр, то цяпер яны ідуць праз усе ўчасткі і ў любы час дня і ночы.
Агульная колькасьць мігрантаў, якія пры спрыяньні афіцыйнага Менску апынуліся на тэрыторыі Літвы, перавысіла ўжо 3500 чалавек.
https://svaboda.azureedge.net/a/31389141.html