Репост из: Толькі пра мову
Ці вы ведалі, што сёньня ДЗЕНЬ КАНЯ БОЖАГА?
А хто гэта? Менчукі на вуліцы ў адказ успомнілі Пэгаса ды ружовага адзінарога. Але ж не!
Выраз „конь Божы“ — біблійны. Гучыць быццам і ня крыўдна. Але папраўдзе гэта асёл (бо Ісусаў транспарт).
Выраз „конь Божы“ характэрна беларускі, суседзі такога ня маюць. Ёсьць і сынонім — асёл маляваны. Таксама герой 1 красавіка.
У вандроўным цырку асла расфарбоўвалі. Але і пад тэатральным грымам асёл маляваны застаецца аслом.
І ўвага: у беларускай мове дурны і дурань — тое самае. (У расейскай асноўнае значэньне слова „дурной“ — ‘дрэнны’.)
Пра гэтыя сакавітыя словы і пра беларускі горад, дзе зусім ня водзяцца ёлупні, — першакрасавіцкае відэа з вулічным апытаньнем:
https://youtu.be/2qdwArVLs3w
#выразы_на_штодзень