«Хай яны публічна перад намі выбачацца!» Гомельскія цыганы таксама трапілі пад міліцэйскую аблаву
«Учора 18-гадовы сын выйшаў папаліць — і няма яго! Схапілі міліцыянты і павезьлі ў аддзел». Гомельскія цыганы кажуць, што таксама трапілі пад міліцэйскую аблаву пасьля сьмерці супрацоўніка ДАІ ў Магілёве.