Репост из: Виктор Бабарико
«Гэта сакрэт». Што напісаў Максім Знак бацьку ў першы дзень суда?
— У мяне тут перапынак, ёсць магчымасць напісаць. На жаль, пабачыцца нам з табой сёння не давялося, затое я бачыў іншых цікавых людзей і нават аднаго слаўнага сабаку.
Што адбываецца на судзе расказваць не буду, бо гэта сакрэт. Але ты і так, напэўна, уяўляеш, што там адбываецца.
Упершыню за працяглы час я быў у падарожжы. Яно пакуль не вельмі вялікае, але ўсе вялікія калісьці пачынаюцца з малога. Прабач за «няроўны почырк» і агульную бязглуздзіцу – умовы не спрыяюць. Але калі раптам я стану майстрам ліставання, (дарэчы, я б хацеў каб быў больш пазітыўны назоўнік, але як ёсць так ёсць), то трэба мне ліставацца кожны дзень і рабіць гэта з энтузіязмам. Вось і раблю пакрысе…
… партрэтаў пакуль не малюю, гэтак і не навучыўся.
Можна сказаць, што суцэльна заняты па асноўнаму цяперашняму роду заняткаў… (4 жніўня 2021)