Калі спыняцца рэпрэсіі? Палітолаг Андрэй Егораў пра ціск на НДА
На мінулым тыдні 48 недзяржаўных арганізацый атрымалі паведамленне аб ліквідацыі. Яшчэ частка мае папярэджанні ад Мінюста, што ў сённяшняй сітуацыі фактычна азначае закрыццё найбліжэйшым часам. Чаму ўлады рэпрэсуюць НДА? Ці сапраўды гэтыя рэпрэсіі масавыя? Як ціск на грамадзянскую супольнасць паўплывае на пратэст? Калі рэпрэсіі спыняцца?
Тэзісы з інтэрв’ю палітолага, сябра КР Андрэй Ягорава ў эфіры Еўрарадыё:
– Грамадскі сектар рэпрэсуюць за яго каштоўнасці, самаарганізацыю і незалежнасць ад дзяржавы. Яго рэпрэсуюць па той прыкмеце, што ён з’яўляецца інфраструктурай для ўзнаўлення грамадзянскасці ў Беларусі. Гэта такая прастора свабоды, куды любы чалавек мог прыйсці і атрымаць прышчэпку свабоднага мыслення. У гэтым сэнсе ён быў небяспечны для ўлады.
– Жаданне свабоды сёння прыроўнена ў Беларусі да экстрэмізму і тэрарызму. Лічба ў больш за 4200 крымінальных справаў за «экстрэмізм і тэрарызм» сведчыць, што беларусы масава жадаюць свабоды і зменаў.
– Найбольшая ў свеце колькасць палітзняволеных на 100 тысяч насельніцтва – фактычна ўсталяванне ў краіне надзвычайнага становішча. Гэта робіцца каб спыніць любую грамадска-палітычную актыўнасць, таму што для ўлады яна нясе небяспеку.
– Каб рэпрэсіі спыніліся, у ўлады павінна наступіць нейкая суб’ектыўная ўпэўненасць, што мы скончылі барацьбу. Хутчэй за ўсё гэта адбудзецца на мяжы адміністратыўных магчымасцяў і жадання ўсё ліквідаваць. Зразумела, яны хочуць «зачысціць» усіх, але, відавочна, што ўсіх не пакараюць і не ліквідуюць. Мяркую, што гэта будзе працягвацца дзесьці паўгады такога ўзмоцненага рэжыму, а потым вернецца да больш «лайтовай» сітуацыі.
– Па нашых падліках у Беларусі дзейнічае каля 3000 НДА. Большасць актывістаў і валанцёраў засталіся ў Беларусі. Тыя, хто вымушана з’ехаў, гэта людзі, якія былі на паверхні, якія былі спікерамі арганізацый, мэнэджэрамі, вядомымі асобамі і лідарамі меркавання. Для іх эміграцыя была вымушаным крокам, бо была рызыка апынуцца за кратамі. А большасць людзей усё роўна застаецца ў Беларусі, і большасць арганізацый не ліквідавана. Яны ўсё роўна будуць працягваць дзейнасць.