Прамень

@pramenby Нравится 0
Это ваш канал? Подтвердите владение для дополнительных возможностей

Канал коллектива "Прамень" (рус. "Луч")
Прамень — это коллектив и информационный ресурс анархистского и социально-политического направления.
Для связи: @pramen_admin
pramen@riseup.net
pramen.io
vk.com/pramen_2
facebook.com/pramenofanarchy
Гео и язык канала
Беларусь, Русский
Категория
Политика


Гео канала
Беларусь
Язык канала
Русский
Категория
Политика
Добавлен в индекс
10.12.2017 20:55
8 Dec 2018, 14:12 (286 дней назад)
Репост из: Мікола Дзядок
Вжух - і ты нацыст!

Трэба часцей заглядаць у паштовую скрыню. Вось зараз, прыйшоўшы дадому, даведаўся, што Фрунзенскі РУУС ужо 2 тыдні шле мне лісты шчасця. 25 лістапада на мяне быў складзены пратакол па ч.2 артыкула 17.11 КаАП. Ізноў за "дэманстрацыю нацысцкай сімволікі". Гэтым разам я прадэманстраваў сімволіку Misantropic Division - чэрап з аўтаматамі. Смутна спрабуючы ўзгадаць, калі і дзе я гэта рабіў, я залез у ФБ і знайшоў. Карцінка за ліпень 2016 - ілюстрацыя да паста, у якім я крытыкую людзей за тое што яны стаяць побач з нацыстамі (!!!). Фоткі прыводжу ў абгрунтаванне сваіх словаў. Разумееце шарм сітуацыі? Вось гэты пост: https://www.facebook.com/happymikola/posts/308505772833788

Зараз яшчэ раз. Выдахніце і засяродзьцесь: менты склалі пратакол за "дэманстрацыю нацысцкай сімволікі" у дачыненні да анархіста, за пост у Фэйсбуке, ў якім анархіст наязджае на людзей за тое, што яны фоткаюцца разам з нацыстамі і іх сцягамі.

Пратакол складзены тым жа самым участковым - Куранковым. Ініцыятыва сыходзіць ад ГУБАЗіКа - бясспрэчна.

Дадам, што гэта ўжо другі выпадак, калі на мяне складаюць пратакол за "Дэманстрацыю нацысцкай сімволікі". Першы раз АМАПаўцы прынялі мяне ля дома, завезлі ў РУУС і там прад'явілі за 3 сатырычныя карцінкі 2017 года. Рапарт для справы складаў начальнік 3 аддзела ГУБАЗіК Бедункевіч (той самы што ў Крупках на анархістаў прыгаў). (http://spring96.org/be/news/90303) Тады затрыманне і суд былі відавочнай помстай за тое, што я пра гэтага персанажа напісаў пост, апазнаўшы яго з леса, нягледзячы на маску.

Што магло ўзбудзіць гэтых рыцараў мышкі і клавіятуры ў гэты раз? Хіба мой удзел у флэшмобе #СтанемЗаЖурналістаў (https://www.facebook.com/photo.php?fbid=783986608619033&set=a.150036868680680&type=3&theater) з анархісцкай налепкай за 7 дзён да таго як было "выяўленае правапарушэнне"? Альбо проста гэтым гультаям з ГУБАЗіКа настолькі мала справы (Беларусь не самае пладароднае месца для тэрарызма і экстрэмізма), што яны вырашылі дагартаць мае захаваныя карцінкі да 2016 года, а тое ў мінулы раз цярпення хапіла толькі да 2017-га. Так, як штат гэтых лайдакоў раздуты, працаваць ім няма над чым, яны займаюцца відавочнай фігней, каб потым было што прадставіць начальству. Бо калі не прадставяць - ёсць рызыка трапіць пад скарачэнне.

Справа была адпраўленая ў суд. Ці было паседжанне, мне пакуль невядома.

Па выніках:

1. ГУБАЗіК адмыслова абірае ўсё той жа агідненькі артыкул. Мэта: дыскрэдытаваць і выставіць мяне ў нацысцкім свеце. Яны лічаць, што грамадзянская супольнасць, чытачы СМІ - дэбілы. І што калі на мяне скласці 20 пратаколаў за нацызм, людзі падумаюць, што я нацыст.

2. З юрыдычнага пункту гледжання гэта справа поўны абсурд. Мала таго, што не ўзяты да ўвагі кантэкст, сама карцінка была прызнаная экстрэмісцкай толькі праз 4 месяцы пасля таго, як я яе апублікаваў.

3. Допіс я выдаляць не буду, прынцыпова.

4. Менты чытаюць мае блогі. А гэта добра. Можа хтось перавыхаваецца і стане чалавекам. Трэба верыць у людзей і быць да іх дабрэйшымі. Інакш можна стаць ментом.