Пра людзей. Беларусь


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Новости и СМИ


Гісторыі пра нас з вамі ад журналістаў Белсату. Пішыце нам у @BelsatBot.

Связанные каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Новости и СМИ
Статистика
Фильтр публикаций


«Нага ў яе настолькі распухла, што ёй не маглі зняць штаны, яна плакала і крычала ад болю».

Ноччу з 10 на 11 жніўня 21-гадовая Аляксандра дапамагала параненым на Рызе, перабінтоўвала і ніяк не ўдзельнічала ў пратэсце. Яе затрымалі, пагражалі згвалціць і збівалі так, што ў дзяўчыны парваліся звязкі ў назе.

Цяпер яе хочуць пасадзіць на 8 гадоў за нібыта «актыўны ўдзел» у тую ноч, але яны проста дапамагала людзям.
Пачытайце, як рэагуе суддзя на яе гісторыю:

https://blstv.eu/news/16-03-2021-pagrazhali-zgvaltsits-i-perabili-nogi-21-gadovaj-dzyauchyne-yakuyu-katavali-pagrazhae-da-8-gadou-za-dapamogu-paranenym/


«Я зненавідзеў Лукашэнку ўсім сэрцам!»

Мікалай 9 жніўня вяртаўся дадому з шашлыкоў, калі яго затрымалі сілавікі.

Тое, што ён пабачыў у аўтазаку і на Акрэсціна, змяніла ягонае жыццё.

Прачытайце гісторыю Мікалая Еўтушэнкі для праекту #мнеяшчэпашанцавала 👉https://blstv.eu/news/14-03-2021-ya-znenavidzeu-lukashenku-usim-sertsam-gistoryya-12-praektu-mne-yashche-pashantsavala/


🎸 Ігар Банцар – легенда гарадзенскай панк-сцэны.

Ад 90-ых гадоў ён быў у «Маладым фронце», займаўся мігрантамі і дэмакратыяй у Беларусі.

А зараз ён сядзіць у турме – Ігару пагражае да 3 гадоў пазбаўлення волі за экстравагантны перформанс. Ён станчыў без бялізны перад міліцэйскім аўтам.

Вось ягоная гісторыя

https://blstv.eu/news/03-03-2021-yagonaya-unutranaya-svaboda-ne-da-spadoby-uladam-gistoryya-garadzenskaga-panka-yakomu-pagrazhae-3-gady-pazbaulennya-voli/


Архітэктара затрымалі ля плошчы Пераменаў і збілі ў РУУС. Цяпер яму могуць даць 8 гадоў

Сёння працягваецца судовы працэс у справе архітэктара Вадзіма Дзмітранка. Яго затрымалі 15 лістапада ля плошчы Пераменаў і цяпер вінавацяць адразу паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу. Мужчына можа атрымаць да 8 гадоў зняволення. У РУУС ён вызнаў віну і сказаў на камеру, што раскайваецца. Але цяпер ад паказанняў адмаўляецца.

«У РУУС я не мог стаяць на нагах, падпісваць нейкія дакументы. Проста хацеў, каб гэта скончылася. Я адчуваў жудасны боль, галавакружэнне, я не мог бачыць пасля выкарыстання газавага балончыка».

https://blstv.eu/news/02-03-2021-byli-udary-pa-usim-tsele-arhitektara-sudzyats-adrazu-pa-chatyroh-artykulah-kryminalnaga-kodeksu/


Выйгралі грын-карту, але вырашылі застацца ў Беларусі. Займаліся бізнесам, а цяпер ён – у турме.

Пагаварылі з жонкаю палітзняволенага Лявона Халатарана пра тое, як яна спраўляецца без каханага чалавека.

https://blstv.eu/news/16-02-2021-pazvaniu-sledchy-kab-ya-zabrala-rechy-muzha-a-ya-stala-plakats-shto-yany-myane-pasadzyats-u-turmu/


«Маю справу вядуць сямёра следчых: частка з аддзелу эканамічных расследаванняў, частка з КДБ і частка са Следчага камітэту. Мусіць, яны мелі ўжо нейкі гатовы план, што я буду сядзець доўга і ўпарта»

Гамяльчанка Марыся Тульжанкова адвучылася ў Польшчы і, прыехаўшы ў Беларусь, адчула рэпрэсіі рэжыму.

Як склаўся лёс маладой мастачкі, якая прыехала з-за мяжы культурна развіваць родны горад? Чытаць тут👇

https://blstv.eu/news/12-02-2021-advuchylasya-u-polshchy-vyarnulasya-na-radzimu-yak-gomelskaya-mastachka-trapila-pad-kryminalny-perasled/


Репост из: Белсат
Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
«На 14 лютага чакай сюрпрыз», – чытае ў лісце ад палітвязня Ігара Лосіка ягоная жонка Дар'я. Яго абяцалі адпусціць яшчэ ў чэрвені, пасля вобшуку.

Але ягоная дачка Паўліна дагэтуль бачыць тату толькі на фотаздымках. «Яна «корміць» яго і шле паветраныя пацалункі», – гаворыць Дарʼя.

Вось як выглядае жыццё гэтай гераічнай дзяўчыны.


Ёсць тры станы ў чалавека, якога збіваюць: чалавек крычыць ад болю, чалавек войкае і стогне, чалавек проста хрыпіць.

Дзмітрыя Лукомскага моцна збілі сілавікі ў жніўні. Ён пагадзіўся распавесці «Белсату» сваю трагічную гісторыю.

Чаму сілавікі могуць беспакарана збіваць людзей?

https://blstv.eu/news/05-02-2021-bili-pakul-ne-stratsiu-prytomnasts-nikoga-za-geta-ne-pakarali-adkul-u-silavikou-kart-blansh-na-gvalt/


«Спачатку я нават не пазнала сына».

Адзіны сын Алы Чыкілёвай Дзяніс ужо паўгода знаходзіцца за кратамі. Яго падазраюць у арганізацыі масавых закалотаў.

Спадарыня Ала распавяла @belsat пра лісты надзеі ад сына, каляровыя алоўкі і сустрэчы раз на пару месяцаў

https://blstv.eu/news/01-02-2021-kamu-uvogule-patrebnaya-prauda-napeuna-tolki-batskam-matsi-palitvyaznya-dzyanisa-chykalyova-ubachylasya-z-synam/


«Чаму, калі міліцыянты збівалі, то гэта яны – пацярпелыя?»

Тры з паловай гады калоніі за тое, што кінуў у бус камень? Пацярпелыя – шэсць сілавікоў, якія збілі гарадзенца падчас яго затрымання.
https://blstv.eu/news/29-01-2021-magli-zapomnits-bo-byu-u-kashultsy-z-nadpisam-zhyve-belarus-shto-vyadoma-pra-garadzentsa-yakoga-sudzili-za-gvalt-nad-6-silavikami/


«Мой сын – адзін з тых, каму надакучыў падман, што доўжыцца дзесяцігоддзі».

Берасцеец Аляксандр Бабіч выйшаў на вуліцы свайго гораду 9 жніўня, каб выразіць нязгоду з вынікамі выбараў. За гэта ён атрымаў 3,5 гады калоніі.

Мы пагаварылі з ягонай матуляй пра палітычны суд, здзекі над сынам і веру ў будучыню.

Прачытайце абавязкова гэтую няпростую гісторыю https://belsat.eu/news/treba-dva-razy-na-dzen-vykrykvats-ya-ekstremist-berastsejka-raspavyala-yak-u-siza-zdzekuyutstsa-z-ejnaga-syna/


«Тут беларусы дапамагаюць беларусам».

Аляксандр Куваннікаў – адзіны, хто страйкаваў на Гарадзенскай тытунёвай фабрыцы.

Праз ціск на сваю сям’ю: на жонку завялі крымінальную справу, а яго звольнілі з працы, ён разам з чатырма дзецьмі мусіў уцячы ў Польшчу.

Зараз жыве ў Кракаве і будуе жыццё наноў у 39 гадоў.

https://blstv.eu/news/novae-zhytstsyo-garadzentsau-u-krakave-tut-belarusy-dapamagayuts-belarusam/


Карэспандэнты @belsat наведалі квартал FORrest у Новай Баравой, дзе ўчора зладзілі аблаву міліцыянты.

«Страшна. Але што, сядзець цяпер па кватэрах? У нас дзеці, нам трэба з імі гуляць на вуліцы. Цяпер усёй Беларусі сядзець дома, ці што? Не разумею, што там у галовах у людзей, але калі ўжо ва ўласны двор нельга выйсці… Не ведаю, якімі словамі гэта можна апісаць», – распавялі нам мясцовыя жыхары.

https://blstv.eu/news/lyudzi-uzho-hochuts-najmats-ahovu-novaya-baravaya-perazhyla-brutalny-hapun-ale-ne-zdaetstsa/


«Я пастанавіў памерці, каб яны адчапіліся ад мяне і маёй сям’і».

56-гадовы Сяргей з Антопалю спрабаваў здзейсніць суіцыд праз абвінавачванні ў нібыта бойцы з былым міліцыянтам.

Сілавікі ціснуць на мужчыну, а ў следства ўвесь час мяняюцца паказанні, то Сяргей яго пабіў на рынку, то каля ашчадкасы, то на нейкай вуліцы.

Гэта гісторыя пра тое, як нявіннага чалавека ў Беларусі могуць абвінаваціць у чым заўгодна і давесці да самагубства:
https://blstv.eu/news/ya-pastanaviu-pamertsi-kab-yany-adchapilisya-ad-myane-i-mayoj-syam-i-zhyhara-antopalyu-mayuts-sudzits-za-gvalt-nad-bylym-militsyyantam/


«Ёсць сем’і, якія чакаюць мужоў або дзяцей па дзесяць ці дваццаць гадоў. Тым больш за гэтыя артыкулы нам дакладна не будзе сорамна».

Гісторыя дзяўчыны, якая дапамагае свайму хлопцу-палітвязню, сям'і ды вельмі чакае вяртання каханага 👉 https://blstv.eu/news/ya-gatovaya-da-gadou-23-gadovaya-sof-ya-chakae-vyartannya-svajgo-hloptsa-palitvyaznya/


🔥 Жыхарка Лагойску зрабіла неверагоднае... Выйграла суд у чыноўніцы! Суддзя не толькі стала па баку прастой беларускі, але і прысудзіла кампенсацыю ў 400 рублёў.

Хацелася б, каб такіх гісторый было больш 👉 https://blstv.eu/news/zhyharka-lagojsku-vyjgrala-sud-suprats-namesnika-rayonnaga-ideolaga-padchas-pratsesu-zhanchyna-byla-u-ichu/


«Адзін з працаўнікоў пачаў ціснуць мне на вочы і крычаць, што зараз іх выцісне, бо я за бел-чырвона-белы-сцяг. У бусе ў мяне з носу лілася кроў, але працаўнікам было важна толькі тое, што кроў можа патрапіць на іхныя рэчы».

Актывіста і блогера Андрэй Бодзілева жорстка затрымалі невядомыя ў масках. Удома ў актывіста адбыўся ператрус. Андрэй пастанавіў, што ў Беларусі яму цяпер заставацца небяспечна, ужо 17 снежня выехаў з краіны і папрасіў гуманітарнага прытулку ў Літве.

https://blstv.eu/news/paslya-zhorstkaga-zatrymannya-i-vobshuku-magilyouski-bloger-andrej-bodzileu-paprasiu-prytulku-u-litve/




«Углядаюся ў твары мінакоў: кожны з іх можа быць тым, хто пад маскаю нас збівае».

Кранальная гісторыя Віктара, якога 10-га жніўня збілі сілавікі. Ён спрабаваў вярнуцца да нармальнага жыцця, але яго зноў затрымалі ды абвінавацілі ў гвалце над амапаўцам...

https://blstv.eu/news/artykul-myanyali-trojchy-yak-shyyuts-spravy-ab-masavyh-zakalotah-i-gvaltse-nad-militsyyantami/?fbclid=IwAR11TyOo5L1QHuz3LdmsekQ--GKwyyN4T8IXAOVXp2D5Dk6NvUJsCMrP8Qk


«Мой адвакат параіў мне пакінуць краіну» – сёлета гэтыя словы з вуснаў сяброў і знаёмых пачулі дзясяткі беларусаў. Сотні людзей выехалі ў суседнія краіны, ратуючы сябе і блізкіх.

Распавядаем, як жывецца беларускім уцекачам у Польшчы 👉 https://blstv.eu/news/amal-yak-u-gimme-shelter-yak-pratsue-chasovy-dom-dlya-belarusau-u-belastoku/

Показано 20 последних публикаций.

148

подписчиков
Статистика канала